У Гродне Мікалая Таранду ведаюць як навукоўца, выкладчыка, аднаго ў арганізатараў гістарычнага клуба «Паходня», колішняга гаспадара кавярні «Батлейка», а галоўнае — чалавека, што заўжды збіраў вакол сябе сябе прыхільнікаў беларушчыны і аматараў гісторыі горада.

У Цэнтры гарадскога жыцця 11 мая адзначылі ягонае 60-годдзе.

Захаванне спадчыны, раскопкі, прыборка Гараднічанкі: узгадваем першыя гады «Паходні» з Міколам Тарандам

«Ён сапраўды ўвесь час быў у цэнтры гарадскога жыцця, аб’ядноўваў людзей, шмат рабіў і дагэтуль робіць для горада. У „Паходні“ ён таксама быў цэнтрам, хаця і не імкнуўся да першых пазіцый. Для мяне Мікалай стаў добрым сябрам, не зважаючы на рознасць ва ўзросце. Многія маладыя людзі пайшлі шляхам беларускасці ўслед за ім», — распавёў Ігар Кузьмініч, самы малодшы з сябраў першага складу клуба «Паходня».

Сам Мікалай, распавядаючы пра юбілей, аб сябе амаль і не гаварыў. Бацькі, дзяды, родная хата, пасля — Гродна, «Паходня» і людзі, з якімі побач давялося працаваць і сустракацца. З эпізодаў свайго жыцця юбіляр больш жартаваў. Узгадваючы, што шмат гадоў быў танцорам у студэнцкай самадзейнасці і ў ансамблі «Нёман», казаў, «як там вучыўся, увесь час скакаў», а сваю арганізатарскую ролю ў «Паходні» тлумачыў тым, што «купілі самавар, шмат кубкаў і я бегаў у краму за пячэннем».

На «Мова Нанова» гарадзенцы размаўлялі пра кавярні і ўзгадалі легендарную «Батлейку»

А вось яго стаўленне да ўзросту, са словаў Мікалая, дакладна адгадалі сябры, што падарылі яму кубак з надпісам «Маю 18 і ў дадатак — 42 гады досведу».

Упрыгожаннем імпрэзы і падарункам для Мікалая, яго гасцей і сяброў стаў выступ стаў спявачкі Касі Камоцкай.