Пайшлі чацвёртыя суткі, як дзесяцігадовы Максім Мархалюк з вёскі Новы двор Свіслацкага раёна пайшоў з дому ў лес за грыбамі і не вярнуўся. Дзіця знікла практычна бясследна, хоць хлопчык добра ведаў лес побач з домам. На пошукі Максіма адправіліся сотні валанцёраў з розных гарадоў Беларусі. Ваенныя, ратавальнікі, пенсіянеры, прадпрымальнікі, урачы, праграмісты, студэнты, журналісты і многія іншыя, хто застаўся неабыякавым да праблемы адной беларускай сям'і.

Наша машына выехала з Гродна 19 верасня прыкладна ў 19.00 — мы ехалі на начныя пошукі. Выехалі калонай разам з іншымі аўто. Па дарозе абдумвалі ўсе магчымыя варыянты: куды магло знікнуць дзіця? Варыянтаў шмат, але мы спыніліся на ідэі праверыць бліжэйшыя пабудовы — магчыма, Максім там хаваецца і баіцца ісці дадому.

Да такога варыянту падштурхнула гісторыя дзяўчыны Каці, якая ехала з намі. У пяць гадоў яна з сястрой хаваліся трое сутак на гарышчы суседняга дома, пакуль іх не знайшоў пошукавы атрад. Сілкаваліся яны гарохам, а нагодай сысці з хаты паслужыла гісторыя са злым бацькам.

Не хапала лідара

Прыехалі мы ў Новы двор, калі ўжо было цёмна. Каля зборачнай пункта, якім стаў мясцовы сельсавет, сталі групкамі збірацца людзі. Было каля 100 чалавек, але не было лідэра-арганізатара, які мог бы ўсіх скаардынаваць і сказаць, што рабіць. Многія валанцёры, як і мы, прыехалі на пошукі без спецыяльнага абмундзіравання і ліхтарыкаў, але яны мелі мэту — дапамагчы ў пошуках.

Людзей шмат, арганізацыі мала. Начныя пошукі 10-гадовага Максіма вачыма карэспандэнта Hrodna.life
На зборачным пункце
На зборачным пункце было шмат спрэчак, кожны чымсці хацеў дапамагчы, але арганізаваць нармальныя пошукі ніхто не мог. Пасля 20 хвілін гутарак наша група, у якую ўваходзіла 20 чалавек з Гродна, выступіла. Мы захапілі з сабой чатырох мясцовых хлопцаў, а пасля да нас далучыўся і брат зніклага хлопчыка.

Для сябе мы паставілі мэту праверыць ўскраіну вёскі, дзе ёсць шмат закінутых пабудоў.

Група падзялілася на дзве часткі. Валанцёры старанна правяралі дамы, падвалы, гарышчы і студні, але ніякіх слядоў Максіма знайсці не атрымлівалася. Каля аднаго закінутага дома стаяў пакет са свежымі яблыкамі, але завастраць увагу на гэтым ніхто не стаў. Каля двух гадзін мы блукалі па старых пабудовах. Пераканаўшыся, што там нікога няма, вярнуліся на зборачны пункт.

Людзей шмат, арганізацыі мала. Начныя пошукі 10-гадовага Максіма вачыма карэспандэнта Hrodna.life
Закінуты дом у вёсцы
Карціна там не змянілася. Лідэраў няма, а людзей усё больш. У Новы двор, акрамя валанцёраў з Гродна і Брэста, сталі прыязджаць людзі з Мінска і Магілёва.

Паход у лес — безвынікова

У выніку да нашай групы падышоў мясцовы мужчына з чорным сабакам і прапанаваў пайсці ў лес. «Хлопцы, пойдзем са мной, у мяне ёсць рэчы Максіма, паспрабуем выйсці на яго след», — казаў мужчына.

Мы пагадзіліся з ім пайсці, толькі чамусьці вырашылі частку шляху праехаць. Чатыры машыны рушылі за вёску ўглыб лесу. Ужо на першым прыпынку мы зразумелі, што едзем без мясцовага правадніка. Аказалася, нашай групе далі карту і прапанавалі праверыць бліжэйшыя вёскі.

Карта аказалася недакладнай, інтэрнэт практычна не працаваў. Група пачала шукаць самастойна. Баравікі, Кулевіч, Лозы — каля гэтых вёсак мы круціліся, але патрапіць у іх так і не змаглі. У выніку пакінулі машыны ў лесе і пайшлі пешшу. Пакуль ішлі, усё імкнуліся крычаць: «Макс!», У надзеі што хлапчук нас пачуе і выйдзе. Каля гадзіны мы блукалі па лесе і нічога, акрамя закінутага хутара, не знайшлі.

Людзей шмат, арганізацыі мала. Начныя пошукі 10-гадовага Максіма вачыма карэспандэнта Hrodna.life
У адным з дамоў

Лепш пачакаць да раніцы

І зноў мы вяртаемся на зборачны пункт. На гадзінніку ўжо 2 ночы. Частка валанцёраў адсеялася і з’ехала дадому. Людзей стала менш, але знайшоўся лідар, які ўзяўся за арганізацыю. Верагодна, гэта быў мясцовы, які добра ведаў вёску і бліжэйшыя лясу.

«Хлопцы, зараз хадзіць ноччу далёка ў лес няма сэнсу, — сказаў мужчына. — Прапаную праверыць тэрыторыю каля рэчкі, бо яе за гэтыя дні толкам ніхто не правяраў».

Ён прапанаваў выставіць па перыметры людзей па чатыры чалавекі і распаліць вялікія вогнішчы. Ад агню адыходзіць толькі ў межах бачнасці. І толькі пасля 8 раніцы, па яго словах, варта было рушыць на нармальныя пошукі пры святле дня.

У выніку каля 100 чалавек разышліся ўздоўж рэчкі. Ад вогнішчаў адысці далёка не ўдавалася: лес там вельмі густы і далей 100−200 агню ўжо не відаць. Ўглыб лесу адправіліся толькі смельчакі і тыя, у каго былі добрыя ліхтарыкі. Але ўсё безвынікова.

Людзей шмат, арганізацыі мала. Начныя пошукі 10-гадовага Максіма вачыма карэспандэнта Hrodna.life
Гродзенскія валанцёры каля вогнішча

Ці дапамаглі чым-небудзь?

Бліжэй да 4 раніцы пачаўся моцны дождж, але ніхто не ад’язджаў, усё імкнуліся трымацца ля вогнішчаў, якія ўдалося моцна распаліць. Так наша група праседзела да 5-й раніцы, але пасля мы вырашылі ехаць назад у Гродна: некалькім хлопцам трэба было на вучобу і працу. На зваротным шляху многія з нас задавалі сабе пытанне: «А ці дапамаглі мы чымсці ў пошуках?»

Мне здаецца, усё хто прыехаў - дапамаглі. Мы не засталіся абыякавыя да праблемы адной беларускай сям'і і прыехалі ноччу за 150 км. Такое можа здарыцца з кожным і мы павінны дапамагаць адзін аднаму.

Што ж удалося даведацца па Максіму? Калі шчыра, то нічога. Было шмат розных чутак: маўляў, знайшлі сляды дзіцяці каля балота, хтосьці казаў, што бачыў яго каля кукурузнага поля, але ён уцёк. Але ўсё гэта — чуткі. Хочацца верыць, што днём пошукі будуць больш арганізаванымі.