Сямейная міліцэйская пара вярталася дадому і затрымала п’яных угоншчыкаў

У Ашмянах п’яныя людзі 20-ці і 19-ці гадоў спрабавалі адабраць ровар у непаўналетняга, а потым адабралі мапед ў іншага хлопца і праехаліся па горадзе. Іх хутка знайшлі і затрымалі муж з жонкай, якія працуюць у РАУС, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Алена і Аляксандр Каморнікі, супрацоўнікі Ашмянскага РАУС, вярталіся дадому са службы. У двары ўбачылі заплаканага хлопчыка з роварам у руках, які распавёў, што двое хлопцаў спрабавалі адабраць у яго ровар. Пры гэтым адзін з іх штурхнуў падлетка і закрануў недапалкам цыгарэты яго твар. Дзіця паспела сесці на ровар і ўцячы ад іх. Таксама хлопчык дадаў, што ў яго 18-гадовага знаёмага, які знаходзіўся непадалёк, гэтыя ж хлопцы сілай адабралі мапед «Рыга» і паехалі на ім катацца па горадзе.

Выслухаўшы дзіця, супрацоўнікі міліцыі пачалі пошук падазраваных, якія ў хуткім часе былі затрыманыя. У дачыненні да абодвух распачата крымінальная справа па ч.2 арт. 214 «Угон», а ў дачыненні да аднаго з іх, які спрабаваў затушыць цыгарэту аб твар падлетка – «Хуліганства». Яны атрымалі і адміністрацыйныя пратаколы за язду без правоў і ў п’яным выглядзе.

Сямейная міліцэйская пара вярталася дадому і затрымала п'яных угоншчыкаў

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: