Пра гэта паведаміў галоўны ўрач абласнога перынатальнага цэнтра Уладзімір Звярко, піша grodnonews.by.

— Напярэдадні жанчына без ускладненняў нарадзіла здаровае дзіця. Яе паводзіны не выклікалі турботы. — адзначыў Уладзімір Звярко. — Вядома, што жанчына 1992 года нараджэння — жыхарка Гродна.

Для правядзення службовага расследавання створана камісія з прыцягненнем спецыялістаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Абставіны і прычыны смерці жанчыны высвятляюцца. Медыкі выказваюць спачуванне яе родным і блізкім.