Хлопчык знаходзіўся ў гасцях у дзяўчынкі, дзеці гулялі. Дзяўчынка, скарыстаўшыся адсутнасцю дарослых, узяла з шафы зараджаную пнеўматычную вінтоўку бацькі і стрэліла з яе ў хлопчыка, піша n*.by.

Куля трапіла ў лоб, з раненнем хлопчык быў дастаўлены ў бальніцу, дзе кулю дасталі, дзіця адпусцілі дахаты. Небяспекі для здароўя няма, паведамляе СК.