Наезд адбыўся 10 ліпеня на вуліцы Гагарына ў Гродне, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Аўтамабіль «KIA» рухаўся з боку Гарнавых, калі дзесяцігадовы хлопчык выбег на праезную частку. З правага боку ад транспартнага сродку было прыпаркавана яшчэ пяць машын, якія абмяжоўвалі агляд. Кіроўца паспеў праехаць міма трох з іх, калі дзіця выбегла на дарогу. Непаўнагадовы моцна стукнуўся галавой і быў змешчаны ў бальніцу. Дарэчы, пацярпелы выбег на праезную частку па-за пешаходным пераходам. Па дадзеным факце УСК па Гродзенскай вобласці распачата крымінальная справа.

— Дзіця знаходзіцца ў рэанімацыі, да нас яно паступіла з траўмай галавы. Стан цяжкі, але стабільны. Наогул летам колькасць зваротаў з нагоды дзіцячага траўматызму павялічваецца. У асноўным гэта вулічныя траўмы. Неасцярожна катаюцца на арэлях, выбягаюць на дарогу ў неналежным месцы, часта сустракаюцца траўмы з прычыны падзенняў, — распавёў лекар-траўматолаг Гродзенскай дзіцячай абласной клінічнай бальніцы Аляксандр Чылімцаў.

З пачатку гэтага года ў вобласці ў ДТЗ загінулі двое дзяцей. Усяго з удзелам непаўналетніх адбылося 18 аварый, 5 з іх — з дзецьмі, якія рэзка выскачылі на дарогу з-за прыпаркаваных машын.