Гродзенскія мытнікі спынілі незаконны ўвоз на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза двух японскіх пазадарожнікаў, якія былі схаваныя ад мытнага кантролю ў грузавым адсеку транспартнага сродку, які рухаўся з Літвы. Парушэнне выяўлена ў пункце пропуску «Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы з прымяненнем інспекцыйна-надгляднага комплексу.

Паводле дакументаў, прадстаўленых да мытнага кантролю, у транспартным сродку перамяшчаліся аўтамабільныя запчасткі б/к, коштам больш за 7,5 тыс. рублёў. Аднак па выніках сканавання ўстаноўлена наяўнасць іншага тавару.

Паўпрычэп быў абсталяваны фальшсценкамі, па ўсім перыметры якіх і размяшчаліся заяўленыя аўтамабільныя запчасткі. Унутры збудаванага падобным чынам тайніка знаходзіліся два легкавыя аўтамабілі TOYOTA RAV4 2018 г. в. і LEXUS GX F 2015 г. в.

Пазадарожнікі, кошт якіх склаў больш за 150 тыс. рублёў, а таксама грузавы аўтамабіль з паўпрычэпам канфіскаваныя. Мытняй пачаты адміністрацыйны працэс па ч.2 арт. 14.1 КаАП Рэспублікі Беларусь, праводзяцца далейшыя праверачныя мерапрыемствы.