У Гродзенскім раёне ўвечары 16 чэрвеня здарылася аварыя, а якой загінула маленькая пасажырка.

Каля 21:30 вечара на 15-м кіламетры трасы Гродна-Сапоцкін 28-гадовая кіроўца не справілася з кіраваннем і з’ехала ў кювет, дзе аўтамабіль і перакуліўся. Ford ехаў з боку вёскі Рацічы, расказалі ў ДАІ.

На заднім сядзенні знаходзілася пяцігадовая дзяўчынка. Ад атрыманых у аварыі траўмаў яна памерла ў рэанімацыйным аддзяленні бальніцы. Пасажырка была ў дзіцячым аўтакрэсле (бустэры).

Аўтакрэсла не ўратавала. Пад Гродна ў аварыі загінула пяцігадовая дзяўчынка
Аўтакрэсла не ўратавала. Пад Гродна ў аварыі загінула пяцігадовая дзяўчынка

Па факце ДТЗ распачалі крымінальная справа.

Чытайце таксама:
Кожнае трэцяе дзіця, якое трапіла ў ДТЗ, рухалася па-за пешаходным пераходам

Шэсць чалавек у бальніцы з апёкамі. Што вядома пра аварыю на падстанцыі ў Гожы