Па статыстыцы за гэты год у нашай вобласці кожнае трэцяе дзіця, якое трапіла у ДТЗ, выбягала з-за прыпаркаваных аўтамабіляў па-за пешаходным пераходам, паведамляе ДАІ.
Каля 6 гадзін пятнічнага вечара ў Скідзелі адбыўся наезд на малалетняга пешахода, які выбег з-за прыпаркаваных аўтамабіляў. Кіроўца «Фольксвагена» рухаўся па дваровай тэрыторыі вуліцы Партызанскай. У нейкі момант перад ім справа налева выбег 6-гадовы хлопчык. 26-гадоваму кіроўцу пазбегнуць наезду не ўдалося і ў выніку непаўнагадовы з пераломам голені і драпінамі шпіталізаваны.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.