Больш за 250 дарожна-транспартных здарэнняў адбылося на вуліцы Янкі Купалы ў перыяд з 2021 па 2023 год. Статыстыку апублікавалі на сайце Гродзенскага гарвыканкама. Hrodna.life паглядзеў, на якіх вуліцах Гродна адбывалася больш за ўсё ДТЗ і колькі чалавек пацярпелі.

Самыя частыя прычыны ДТЗ у Гродне

У экалагічным дакладзе па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы горадабудаўніцтва праекта спецыяльнага планавання «Схема развіцця гарадскога пасажырскага транспарту, магістральна-вулічнай сеткі горада Гродна» асноўнымі прычынамі ДТЗ назвалі:

  • незадавальняючыя ўмовы бакавой бачнасці, асабліва ў цэнтральнай частцы горада;
  • частае размяшчэнне рэгуляваных пешаходных пераходаў на магістральных вуліцах з шырокай праезджай часткай.

Самыя аварыйныя вуліцы Гродна ў 2021−2023 гадах

  1. вуліца Янкі Купалы — 253 ДТЗ, у якіх было 17 пацярпелых і два загінулых;
  2. вуліца Горкага — 173 ДТЗ, у якіх было 13 пацярпелых;
  3. праспект Касманаўтаў - 140 ДТЗ, у якіх было дзевяць пацярпелых;
  4. вуліца Дзяржынскага — 127 ДТЗ, у якіх было дзевяць пацярпелых;
  5. праспект Кляцкова — 111 ДТЗ, у якіх было тры пацярпелых;
  6. вуліца Таўлая — 100 ДТЗ, у якіх было шэсць пацярпелых;
  7. вуліца Савецкіх пагранічнікаў - 96 ДТЗ, у якіх было сем пацярпелых;
  8. вуліца Перамогі - 92 ДТЗ, у якіх было дзевяць пацярпелых;
  9. вуліца Белуша — 88 ДТЗ, у якіх было тры пацярпелых.
  10. вуліца Маставая — 83 ДТЗ, у якіх не было пацярпелых;
  11. вуліца Соламавай — 78 ДТЗ, у якіх было тры пацярпелых;
  12. Індурская шаша — 78 ДТЗ, у якіх быў адзін пацярпелы;
  13. вуліца Ліможа — 75 ДТЗ, у якіх было шэсць пацярпелых;
  14. бульвар Ленінскага камсамола — 74 ДТЗ, у якіх было сем пацярпелых;
  15. вуліца Гарнавых — 71 ДТЗ, у якіх было сем пацярпелых і адзін загінулы;
  16. вуліца Суворава — 71 ДТЗ, у якіх было два пацярпелых;
  17. вуліца Дубко — 67 ДТЗ, у якіх было пяць пацярпелых;
  18. вуліца Пушкіна — 66 ДТЗ, у якіх было два пацярпелых;
  19. вуліца Брыкеля — 64 ДТЗ, у якіх было чатыры пацярпелых;
  20. вуліца Кабяка — 59 ДТЗ, у якіх было два пацярпелых;
  21. вуліца Славінскага — 58 ДТЗ, у якіх было тры пацярпелых;
  22. вуліца Агінскага — 57 ДТЗ, у якіх было тры пацярпелых;
  23. вуліца Паўднёвая — 56 ДТЗ, у якіх было сем пацярпелых;
  24. вуліца Белыя Росы — 56 ДТЗ, у якіх было два пацярпелых.

Чытайце таксама: У Іўі асудзілі ксяндза за п’янае ДТЗ са смяротным вынікам