Капітан гродзенскага «Нёмана» Павел Савіцкі ў суботу 14 кастрычніка гуляе вяселле. Жонкай вядомага футбаліста стала 23-гадовая Вольга, якая працуе ў Гродне эканамістам.

Вядома, што пара да вяселля сустракалася каля года. На свяце капітана «Нёмана» прысутнічаюць як родныя і сябры, так і футбалісты.