Горад

Польскія рэканструктары зноў у Гродне: прыехалі ўшанаваць Баторыя і выступіць перад гараджанамі

Каля 30 рэканструктараў, якія займаюцца часамі Стэфана Баторыя, а таксама ранняга сярэднявечча, прыехалі ў Гродна з Польшчы 13 ліпеня. За час свайго чатырохдзённага візіту яны плануюць бліжэй пазнаёміцца з Гродна, а таксама выступіць перад гараджанамі.

Увечары першага дня рэканструктары ўжо пачалі выбудоўваць лагер каля Новага замка. Ужо тады гараджане маглі пазнаёміцца з некаторымі гасцямі. Для большасці рэканструктараў гэта не першы побыт у Гродне — яны ўжо былі тут у снежні 2016 года.

«Нас доўга на мяжы трымалі, але нічога — галоўнае, што мы прыехалі, — распавядае рэканструктар з пад Варшавы Барташ Седляр. — Заўсёды рады прыехаць у гэты выдатны горад, у якім жыў кароль Стэфан Баторый. У першую чаргу ў Гродна прыязджаем, каб ушанаваць яго памяць, а ўжо пасля выступаем для людзей. Нам гэта падабаецца, мы робім гэта дзеля ідэі».

[irp posts="7044″ name="Толькі выпіваў і памёр? Што насамрэч зрабіў Стэфан Баторый для Гродна"]

Барташ Седляр заўважае, што хоць гродзенскі замак Баторыя сёння выглядае не вельмі добра, для іх гэта не галоўнае. Галоўнае, што кароль быў тут і тут праходзілі сур’ёзныя падзеі звязаныя з нашай гісторыяй. Польскія госці радыя былі б, каб замак прывялі ў парадак. У Польшчы з гістарычнай спадчынай справы ідуць лепей, бо на гэта ёсць грошы, кажуць палякі.

[irp posts="15 243″ name="Праблемы аднаўлення палаца Баторыя абмеркавалі на «Сустрэчы сяброў музея""]

У пятнiцу, 14 лiпеня, рэканструктары будуць адпачываць. Асноўныя мерапрыемствы — паказы баёў, выступленні лучнікаў і іншае — пройдуць 15 ліпеня на тэрыторыi Новага замку.

[irp posts="7164″ name="Гродзенцы не супраць помніка Баторыю, але не вельмі ведаюць, хто ён такі"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025