Абмеркаваннем найноўшых поглядаў на праблемы будучай  рэканструкцыі Старога Замка распачалася першая “Сустрэча сяброў музея”. На мерапрыемства, якое прайшло ў сценах Новага Замка, завіталі гродзенскія гісторыкі, краязнаўцы і проста неабыякавыя да будучыні гістарычна-археалагічнага музея.

старый замок обсуждение 021

Галоўны архітэктар рэканструкцыі палаца Баторыя Алег Шымбарэцкі (выступае на фота ніжэй) прадставіў гасцям вынікі візуалізацыі праекта паводле праведзеных абмераў захаваных элементаў замка, а таксама апошнія распрацоўкі дэталізацыі праекта.

Археолаг Наталля Кізюкевіч пазнаёміла з вынікамі раскопак, праведзеных на Замкавай гары ў 2015 годзе. Археалагічныя даследванні падкрэслілі спрэчнасці і сур’ёзныя нестыкоўкі з праектам навуковага кіраўніка рэканструкцыі палаца Уладзіміра Бачкова. У прыватнасці, адсутнасць нават слядоў той “камяніцы”, існаванне якой так упарта даказвае куратар рэканструкцыі.

старый замок обсуждение 009

Дырэктар музея Юры Кітурка прадэманстраваў эскізы альтэрнатыўнай канцэпцыі аднаўлення Старога Замка ад даследчыка абарончых збудаванняў Міколы Волкава. Амаль гатовы эскіз намаляваны знакамітым графікам Паўлам Татарнікавым і такім чынам таксама дапамагае візуалізаваць больш асцярожнае, а таму больш навуковае бачанне аднаўлення гістарычнага помніка.

“Сустрэчы сяброў музея” абяцаюцца стаць рэгулярнымі.