У канцэртнай зале каледжа мастацтваў у суботу, 11 сакавіка, прайшло «Grodno Fashion Show — Вясна — Лета 2017». У гэтым годзе канцэпцыя паказу мод у Гродне змянілася — было прадстаўлена больш дызайнерскіх калекцый, а таксама былі запрошаныя прадстаўнікі іншых краін.


Спонсар рубрыкі «Горад» — «Пліт-мар» ТАА (аб'яднанне «Група кампаній Белпліта»).

Рабіце мэблю самі і эканомце! Распілоўванне мэблевых матэрыялаў па вашых чарцяжах і велізарны склад матэрыялаў і фурнітуры ад першага імпарцёра і асноўнага пастаўшчыка мэблевых матэрыялаў і фурнітуры ў Гродзенскай вобласці.


Такi фестываль моды прайшоў у Гродне ўжо ў пяты раз. Вясной — упершыню. На шоў былі прадстаўлены калекцыі жаночага, мужчынскага, дзіцячага адзення ад маладых дызайнераў і вядомых брэндаў.

Упершыню ў Гродне ў паказах мод, дзякуючы падтрымцы Генеральнага Консульства Польшчы і Супольнасці «Маладая Палонія» пры Грамадскім аб’яднанні «Польска матеж школьна», прынялі ўдзел польскія дызайнеры адзення і аксесуараў. Яны прывезлі ў Гродна восем аўтарскіх калекцый.

Расію на модным шоў прадстаўлялі калекцыі знакамітых расійскіх куцюр’е Валянціна Юдашкіна і Алёны Ахмадулінай.


Вясна-лета ад дызайнераў з трох краін: вялікі фотарэпартаж з Grodno Fashion Show


«У гэтым годзе мы сталі рабіць упор не на прамысловыя, а на дызайнерскія калекцыі, якіх было прадстаўлена каля 40 штук, — кажа галоўны арганізатар „Grodno Fashion Show“ Ігар Ляговiч. — Унікальнасцю нашага вясновага шоў з’яўляецца тое, што мы ўпершыню за пяць гадоў выскачылі на міжнародны ўзровень».

Восенню арганізатары абяцаюць прадставіць на «Grodno Fashion Show» больш калекцый, як дызайнерскіх так і прамысловых.

[irp posts="14 149″ name="Больш, чым конкурс прыгажосці. У Гродне прайшоў кастынг шоў «Гарадзенская Беларусачка-2017""]