Знакаміты мастак-графік Павел Татарнікаў па просьбе гісторыка Міколы Волкава зрабіў шэраг накідаў брамы Старога замку ў такім выглядзе, у якім, на думку гісторыка, яе варта было б аднаўляць.
Мікола Волкаў вельмі крытычна адносіцца да праекту архітэктара Уладзіміра Бачкова, паводле якога прапануецца аднаўляць замак. Маўляў, гэта фантазёрскі навабуд. Але ў Бачкова ёсць прыгожая карцінка, а ў праціўнікаў яго праекта — няма. Цяпер гэта зменіцца.
У дачыненні брамы, Бачкоў прапануе разабраць частку прыбудовы да яе, ды дадаць адзін паверх. А вось што піша пра варыянт, намаляваны Татарнікавым, сам Волкаў.
Што мы атрымліваем пры рэалізацыі гэтага варыянту:
1) цалкам захоўваем прыбудову да брамы першай паловы XVII ст.;
2) адмаўляемся ад выдуманага трэцяга паверху на самой браме;
3) замест планетарыя Бачкова даем браме купал на падставе аналагаў (Павел прапанаваў шэраг варыянтаў, з якіх спецыялісты, абмеркаваўшы, могуць выбраць найбольш слушны).
Праблема выдзялення самой брамы, якая бянтэжыць архітэктараў, вырашаецца наступным чынам:
— аздабленне брамы робіцца больш багатым, чым прыбудовы;
— вышыня брамы павялічваецца з дапамогай атыка, які выглядае больш гарманічна, чым прыдуманы і пусты трэці паверх Бачкова.
![Накіды Паўла Татарнікава. Замест трэцяга паверху - атык, прыбудова на месцы.](http://hrodna.life/wp-content/uploads/2017/02/staryi-zamak-tatarnikau-02.jpg)
![Праект Бачкова - дабудаваны паверх і знесена прыбудова.](http://hrodna.life/wp-content/uploads/2017/02/staryi-zamak-bachkou-01.jpg)
[irp posts="12 749″ name=""Рэстаўрацыя — не аднаўленне як было". Сцяпан Стурэйка пра спрэчкі вакол Старога замка"]