Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Падпішыся, каб атрымліваць навіны Hrodna.life рэгулярна на сваю паштовую скрыню.

Шэсце ў гонар Стэфана Баторыя прайшло ад замку да Фарнага касцёла

Урачыстае шэсце гусарскай харугвы гетмана Станіслава Жалкеўскага па вуліцах Гродна прайшло ў нядзелю 4 снежня. Рэканструктары ішлi ад Новага замка да кафедральнага касцёла святога Францішка Ксаверыя, дзе прайшла iмша ў гонар караля польскага і вялікага князя літоўскага.

Чытайце яшчэ:  "Баторый - наша агульная гісторыя". Польскія гусары нагадалі гродзенцам пра караля

Па дарозе да галоўнага касцёла горада рэканструктары ўсклалі кветкі да помніка на месцы узарванай Фары Вітаўта.

Сустракала рэканструктараў вялікае мноства людзей. Многія пляскалі і падбягалі фатаграфавацца.

Нагадаем, польскія рэканструктары эпохі ХVI стагоддзя прыехалі ў Гродна на два дні каб ушанаваць памяць караля польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя, які 430 гадоў таму памёр у Гродне.

Чытайце яшчэ:  Каб з гвалтаўніка і забойцы не зрабілі героя. Чаму ў Гродне чым хутчэй трэба паставіць помнік Стэфану Баторыю
comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары