У пачатку 2020 года бацькі гродзенскай мастачкі Эміліі Кервяк купілі кватэру ў цэнтры Гродна. Да таго, як зрабіць там рамонт, яны дазволілі творчай моладзі выставіць або стварыць там свае працы. Кватэра ператварылася на суткі ў нефармальную галерэю. Ніякай цэнзуры і рамак: хто хоча, той і выстаўляецца, кажуць арганізатары.
Выстава маладых мастакоў адкрылася 22 лютага ў адной з кватэр на Савецкай, 6.
«У нас няма магчымасці выставіцца ў якой-небудзь гарадской галерэі. Куды б ні прыйшлі - усюды свае мастакі або трэба доўга чакаць, — распавядае арганізатар выставы Максім Дудзіч. — Мы вырашылі зрабіць сваю галерэю аднаго дня. Ніякай цэнзуры, хто хоча той і выстаўляецца. Далі анонс у інстаграме і адгукнуліся некалькі чалавек. За ноч развесілі працы, хтосьці на месцы ўжо ствараў. У выніку атрымалі такую нефармальную выставу. Тут свае работы прадставілі студэнты творчых факультэтаў універсітэта, прыйшлі і проста самадзейныя мастакі».
Галерэя ў кватэры прапрацавала ўсяго суткі. Наступную выставу моладзь плануе зрабіць вясной. А пасля кватэру ў цэнтры Гродна чакае вялікі рамонт.
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…