Супольнасць мастакоў «Urban Myths» шукае ў Гродне сцяну для мастацкага роспісу. Пра гэта паведаміла старонка «Signal project» у Facebook. Удзельнікі праекта ўжо размалёўвалі сцены ў Мінску, Мазыры, Пінску і іншых гарадах Беларусі.

Суполка мастакоў плануе прыступіць да працы праз два тыдні, распавёў Telegram-каналу Urban Hrodna куратар праекта Алег Ларычаў.

Якія патрабаванні для аб’екта:

  • мінімум 9 паверхаў;
  • добры агляд для вялікай колькасці людзей (напрыклад, каля папулярнай дарогі);
  • адносна гладка тынкаваная паверхня (не каменьчыкі);
  • не панэлі (але магчыма, калі швы акуратныя);
  • без вокнаў.

Калі вы ведаеце такі дом або хочаце прапанаваць свой дом, дасылайце прапановы ў каментарах пад пастом на Facebook альбо на электронную пошту: info@mustact.by.

Якія праекты ўжо рабілі ў Гродне

Супольнасць Signal працуе ў Беларусі з 2011 года. За гэты час з праектам працаваў 31 мастак. Агулам яны выкарысталі амаль 3,5 тысячы літраў фабры. Малявалі свае творы ў Мінску, Рагачове, Мазыры, Пінску, а таксама іншых гарадах.

Самы буйны стрыт-арт аб’ект у Гродне — таксама іх праца. Гэта твор «Па мару», які ў 2014 годзе намаляваў мастак Mutus на дзевяціпавярховіку на Белых Росах.

У Гродне можа з’явіцца мурал вышынёй у 9 паверхаў. Мастакі шукаюць адпаведную сцяну
«Па мару». Крыніца: mustact. by

Акрамя гэта ў Гродне малявалі і меншыя па памерах творы ў межах акцыі «Must Act — Must Art» у 2014 годзе. Адзін з іх — «Крумкач» (Алесь Kontra, 2014). Яго зафарбавалі ў 2018 годзе камунальныя службы Гродна.

У Гродне можа з’явіцца мурал вышынёй у 9 паверхаў. Мастакі шукаюць адпаведную сцяну
Мурал «Крумкач».

Што такое «Signal Project»

SIGNAL — гэта супольнасць і Цэнтр падтрымкі вулічных мастакоў у Беларусі. SIGNAL была заснавана ў 2011 годзе для прасоўвання тактыкі вулічнага мастацтва, паляпшэнне гарадской прасторы і ўцягванне жыхароў у гарадскую палітыку.

Чытайце таксама: