Рут Маркус, якая жыве ў Ізраілі, штодзённа чытае гродзенскія навіны, бо адсюль родам яе сям’я. Яна пазнаёмілася з Віктарам Саяпіным у снежні 2016, за паўтара месяцы да яго смерці, але паспела ацаніць значэнне яго асобы для горада. Спецыяльна для Hrodna.life Рут узгадвае памерлага краязнаўцу і сваё кароткае знаёмства з ім.

Мне вельмі шкада і сумна чуць, што Віктар Саяпін памёр у Гродне 2 лютага 2017. Ён быў такім дасведчаным экспертам-гісторыкам, столькі ведаў аб маім любімым горадзе Гродна. Я жыву ў Ізраілі, і на працягу апошніх 10 гадоў я была зацікаўлены ў вывучэнні жыцця габрэйскіх сем’яў, уключаючы маю сям’ю Касоўскіх, якая жыла ў Гродне да вайны.

[irp posts="11 273″ name="Сільвія Сіднэй — дачка яўрэя з Лунна, якая стала кіназоркай 1930-х"]

16 снежня 2016 гады я даслала свой першы email Віктару Саяпіну. Мне пашанцавала мець шырокае і плённае супрацоўніцтва з ім на працягу гэтага месяца. Ніжэй прыведзены некаторыя вытрымкі з нашай перапіскі.

Мой першы ліст да Віктара Саяпіна, 16 снежня 2016 года

«…Хоць я не размаўляю на рускай/беларускай мове, я знаёмая з вашай працай пра гісторыю Гродна. У мяне ёсць дома некаторыя з вашых кніг. Ваш прыгожы каляндар на 2016 год вісіць на сцяне ў маім працоўным памяшканні. Мне вельмі падабаецца глядзець на фатаграфіі, а мой сябар пераклаў мне некалькі частак вашых кніг. Я цаню вашу працу вельмі і я хачу падзякаваць вам за выдатную працу, якую вы робіце пра Гродна. Мы гаворым на іўрыце: „kol hakavod“, што азначае: „Брава!“…»

Затым я задала яму некалькі пытанняў адносна трох габрэйскіх школ, якія знаходзіліся ў Занёманскім фарштаце Гродна.

Адказ Віктара Саяпіна, 16 снежня 2016 года

«Вялікі дзякуй за высокую ацэнку маёй працы, я рады, што мае кнігі чытаюць у Ізраілі!»

Віктар прыклаў некалькі фатаграфій розных участкаў вуліцы Ліпавай (сёння Гарнавых) і вуліцы Беластоцкай (цяпер частка вуліцы называецца Суворава, а другая частка называецца Шчаснага), якія былі звязаны з маімі пытаннямі пра габрэйскія школы. Затым мы прадоўжылі размову аб некалькіх месцах і будынках, размешчаных на гэтых дзвюх вуліцах.

Ліст Віктара Саяпіна, 21 снежня 2016 года

«Сёння я пайшоў на месца [вул. Шчаснага]. Я разумею сітуацыю і зрабіў фатаграфіі [прыкладаецца]».

Я была ўражаная яго жаданнем дакладна адказаць на мае пытанні і яго гатоўнасцю ісці спецыяльна фатаграфаваць для мяне некалькі месцаў.

Я тады сказала, што ў мяне ёсць старыя газеты (на ідыш) ад 10 студзеня 1925 г. ён папрасіў мяне даслаць яму фатаграфіі, якія былі апублікаваныя ў гэтай газеце з маім тлумачэннем і каментарыямі. Я была шчаслівая даслаць яму чатыры фатаграфіі.

На адной можна ўбачыць млын Асірава Касоўскага (брат маёй бабулі), які знаходзіўся ў 1925 годзе на вуліцы Rydza-Śmigłego (цяпер Васілка, быў разбураны ў 2007 годзе).

23 снежня 2016 года Віктар пісаў, што ён збіраецца ў бальніцу на доўгі час. Я пажадала яму моцнага здароўя з надзеяй, што мы працягнем нашу перапіску, калі ён вернецца дадому. Ён падзякаваў мне за мой ліст. Я не магла сабе ўявіць, што гэта будзе яго апошні ліст.

На жаль, я ніколі не сустрэла Віктара Саяпіна. Я спадзявалася, што калі я зноў прыеду ў Гродна (гэта будзе мая восьмая паездка туды), я сустрэнуся з Віктарам. Ёсць прымаўка на ідыш: «Чалавек плануе, а Бог смяецца».

Мае шчырыя спачуванні сям'і Віктара Саяпіна. Гродзенскай супольнасці і мне, у Ізраілі, будзе не хапаць яго.

Няхай супакоіцца ён з мірам!