Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Гродна развітваецца з краязнаўцам Віктарам Саяпіным

У суботу 4 лютага мноства гродзенцаў праводзіць у апошні шлях вядомага краязнаўцу Віктара Саяпіна, які памёр 2 лютага на 68-м годзе жыцця.

Развітацца з Віктарам Юр’евічам прыйшлі людзі ўсіх узростаў. Сярод іх было шмат студэнтаў, гісторыкаў, мытнікаў, чыноўнікаў і многіх іншых. Былі і тыя хто нават не быў знаёмы з краязнаўцам асабіста, але чытаў яго кнігі.

Развітанне з вядомым гродзенцам адбывалася ў двары яго дома ў 11:30. Пасля гэтага жалобная працэсія адправілася па вуліцы Ажэшкi да Свята-Пакроўскага сабору, дзе прайшла памінальная літургія.

Пахаванне Віктара Саяпіна праходзіць на гарадскіх могілках па праспекце Касманаўтаў.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары