Летась Hrodna.life выдаў турыстычную мапу з гідам аленем Лявонам. Цяпер мы выдалі цішоткі з мапай. Калі вы будзеце іх апранаць, мапа заўсёды будзе з вамі. Прэзентацыя прайшла на чарговых занятках курсаў «Мова нанова».
Да мапаў былі гравюры і малюнкі, расказаў гісторык Аляксандр Перагудаў. Першая выява горада — гэта гравюра Адэльгаўзера-Цюнта. У гравюры сёлета юбілей — 450 гадоў. Яе надрукавалі ў нямецкім Нюрнбергу. Подпісы зроблены на нямецкай і лацінскім мовах, бо гравюра была арыентавала на заходняга чытача.
[irp posts="59 759″ name="Редкая гравюра Гродно будет и в Беларуси. Деньги на проект собрали за 13 дней"]
Горад выступае ў якасці гістарычнага фону, а асноўны сюжэт — сустрэча дыпламатычных пасольстваў у ліпені 1567 года. Замоўцам, найверагодней, быў Жыгімонт Аўгуст. Мастак зрабіў эскізы Усходняй Еўропы, пра якую тады на захадзе мала ведалі. Акрамя сустрэчы, мастак зафіксаваў выгляд горада. І цяпер гравюра стала крыніцай ведаў пра тое, як выглядаў Гродна у канцы 16-га стагоддзя, як выглядалі строі гродзенцаў, узбраенне вайскоўцаў і паўсядзённае жыццё.
Гравюра вялікага памера — 102 на 36 сантыментаў. Вядома пра дзесяць захаваных арыгіналаў у Польшчы, Літве, Украіне, Швецыі, Германіі, Брытаніі. Ніводнага з іх няма ў Беларусі. Магчыма, пэўная колькасць ёсць у прыватных калекцыях.
Разам з мінскай студыяй imago.by Аляксандр Перагудаў распачаў праект «Анёлы над горадам», які мае на мэце выраб дакладнай копіі гравюры. Яны з’явяцца ў гродзенскіх музеях і будуць даступныя ў продажы.
Можна сказаць, што Hrodna.life стварыў свой брэнд. У Гродна ёсць свой сімвал — алень Святога Губерта. «Мы палічылі, што ў яго таксама засталіся нашчадкі. Адзін з іх — алень Лявон. Гэта старажыл горада, які можа расказаць гасцям усё цікавае пра яго», — кажа Ірына Новік.
Алень і прэзентуе інтэрактыўную мапу Гродна, якая расказвае пра кожны з цікавых аб’ектаў горада. Яе можна паглядзець на сайце або ўзяць папяровы варыянт, у якога ёсць бонус — мапа складваецца як арыгамі. Таксама алень Лявон любіць хадзіць па розных месцах і выстаўляць ім свае адзнакі ў «аленях Святога Губерта».
Вольга Новік, якая малявала карту, кажа, што цяжка было ўціснуць усе цікавосткі горада ў адін аркуш паперы. І што нават карэннай гродзенцы было складана маляваць мапу. «Гэта даказвае, што ў Гродне ёсць невядомыя слаі, новыя загадкі і адкрыцці. Калі прайсціся нават па віртуальнай мапе, можна знайсці шмат рэчаў, на якія вы раней проста не звярталі ўвагі», — кажа Ірына.
Мапа ўжо ёсць на замежных мовах — польскай, англійскай, літоўскай і рускай. Хутка на сайце з’явяцца французская, нямецкая і нават японская версіі. Пераклады на розныя мовы журналістам Hrodna.life дапамагаюць рабіць чытачы-валанцёры.
Каб мапа заўсёды была з вамі, Hrodna.life стварыў цішоткі з малюнкам. Яны ёсць у розных колерах і памерах. Набыць цішоткі можна будзе ў «Цудоўні» ці замовіць у рэдакцыі. Паводле стваральнікаў, такія цішоткі могуць стаць добрым сувенірам, які можна забраць з сабой з Гродна. А каб «пакаштаваць» жыццё горада, можна парадаваць сябе і кубкамі-вышыванкамі з архітэктурнымі аб’ектамі горада ці з сімволікай Hrodna.life.
Наведвальнікі курсаў «Мова нанова» прапанавалі працягнуць сувенірную серыю і стварыць цішоткі з аленем Лявонам і з мапай, якія свецяцца ў цемры. Іх меркаваннем, паштоўкі з аленем Лявонам таксама спадабаліся б турыстам ці аматарам посткросінгу. Прапановы занатаваныя, так што чакайце навінаў!
Руслан Кулевіч пазнаёміў слухачоў курсаў з падземным Гродна — яго падваламі і падзямеллямі. Такой мапы ў нас пакуль няма. А цікавасць да падвалаў - ёсць.
Таксама Руслан распавёў пра тое, што на мапу змясціць немагчыма, але з’яўляецца неад’емнай часткай горада — пра гісторыі яго цяперашніх і былых жыхароў. «Я проста езджу на горадзе і размаўляю з людзьмі», — усміхаецца самы хуткі велажурналіст у Гродне. Зараз шмат піша пра габрэяў. «А як пра іх не пісаць? Гэта ж частка гісторыі горада». Яшчэ ён актыўна знаёміцца з замежнікамі, якія прыязджаюць у Гродна шукаць свае карані.
У планах рэдакцыі - выдаць кнігу ўспамінаў сталых гродзенцаў.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…