З летам усё проста. Во яно ёсць, а потым — «Опа!» — і скончылася. За акном ізноў слота і дождж, а потым снег і вецер. А лета нават і ўзгадаць няма чым. Каб не наступаць на гэтыя любімыя грабелькі, Цёця Іра сабрала спіс класных штук, якія варта зрабіць ужо гэтым летам.
Дадавайце свае пункцікі ў чэк-ліст незмарнаванага лета — Цёця Іра дазваляе.
1. Сабраць букет палявых кветак
Для сябе ці некага з блізкіх. Яго можна паставіць побач з ложкам — тады вы даведаецеся, як гэта — калі ноч вадаруе валошкамі, а раніца пачынаецца з рамонкаў. Але гэта толькі ваша справа, што рабіць з кветкамі. Можа, захочацца пакласці адну з іх паміж старонкамі кніжкі, а можа — падарыць увесь букет незнаёмаму чалавеку на вуліцы. Ні ў чым сабе не адмаўляеце — #ЦёцяІраДазваляе.
Чытайце таксама: «Кветкі без нагоды»: Раніца будзе добрай, калі пачаць яе з Hrodna. life (+відэа)
2. Сустрэць і правесці сонца
Сонца нам дапаможа. Таму варта сустрэць світанак ці правесці закат у прыгожым месцы з любімымі асобамі. Не абавязкова з каханымі - можа, гэта дзеці ці бацькі, даўнія сябры ці новыя знаёмыя. Чаму б не падарыць ім трошкі сонца і свайго цяпла?
Чытайце таксама: Выпіць каву з відам на Нёман ці знайсці таямнічае месца за Фарай Вітаўта. Топ-9 летніх пляцовак Гродна
3. Прачытаць даўно адкладзеную кнігу
Пачаць можна проста на пляжы каля рэчкі ці дома на балконе. А магчыма — на канапе пад таршэрам з кубкам зёлкавай гарбаты.
Чытайце таксама:
- «Белы спеў» адважных жанчын. У Германіі вышла кніга з гісторыямі беларусак. Сярод іх ёсць гарадзенкі
- Выношваў ідэю ўсё жыццё: праваабаронца з Гродна напісаў раман пра каханне
4. Пачаць гаварыць па-беларуску
Сёлета для многіх беларусаў стала актуальным вучыць мовы замежныя. То і сваю не забываць варта. Да таго ж моўны мікс класна узбадзёрыць мазгі і надасць гэтаму лету новы смак.
5. Зладзіць падарожжа
Тут не важна, колькі кіламетраў вы збіраецеся пераадолець. Галоўнае — настрой і жаданне адрываць свет нанова. Нават пікнік у суседнім парку можа стаць незабыўнай прыгодай лета і нагодаю для ўспамінаў.
Чытайце таксама:
- Палац у лясных джунглях, пешы мост і кавалачак Вестфаліі ў Беларусі: падарожжа на 12 цікавостак за 1 дзень
- «Схаваная» сінагога, ядро ў сцяне і найвышэйшы млын Беларусі: падарожжа на 12 цікавостак за 1 дзень
- Падарожжа zero waste. Як пабачыць свет і не знішчаць планету
6. Памаляваць
Асабліва тым, хто ад дзяцінства не браў у рукі пэндзлі і алоўкі трэба абавязкова паспрабаваць гэты чэлендж. Даведаецеся пра сябе шмат новага.
7. Пазбавіцца ад рэчаў, якімі больш не карыстаецеся
Класна на пачатку лета «ператрэсці» шафу і нарэшце вынесці з хаты лішняе адзенне. Яно гадамі чакала пакуль гаспадыня схудне ці атрымае запрашэнне на каралеўскі баль. Ну, не здарылася такога, то лепш развітацца з мірам і адправіць яго на перапрацоўку.
8. Паспрабаваць новае хобі
Ляпіць з гліны? Танцаваць лаціну? Іграць на барабанах ці, нарэшце, навучыцца плаваць кролем? Можна нават не выбіраць, а паспрабаваць дакрануцца да кожнага з заняткаў - хай яны таксама вас выбіраюць.
Чытайце таксама:
- «Раблю, што падабаецца». Гродзенка распавяла пра хобі, у якім ёсць месца чэрапу каровы і паўлінаваму хвасту
- Хобі на ўсё жыццё. Зміцер Вінчэўскі расказвае, як стаць гарадскім бёрдуотчарам
9. Прыгатаваць летнія смакоткі
Хатняе марозіва, халаднічкі ўсіх кшталтаў і смакаў, смузі з ягад і салаткі з гародніны — летам быць экстра-кухарам проста, смачна і прыгожа.
Чытайце таксама:
- Трава ля дома: гродзенка 5 гадоў гатуе з пустазелля і гатова падзяліцца рэцэптамі
- Елі крапіву і пілі смузі з лебяды. Як прайшла дэгустацыя страваў і напояў з мясцовых зёлак
10. Зладзіць фотасесію
Антуражных нагодаў летам шмат. Тэмай серыі можа быць усё: ад Купалля да кветак на лецішчы, ад настальгіі да летуценняў. Дамовіцца з фатографам ці папрасіць сяброў панаціскаць на кнопачку — і гатова! Будзе па чым узгадаць незмарнаванае лецейка.
Чытайте таксама: Был психиатром, стал фотографом. Евгений Бузук рассказал, как поменял профессию и нашёл себя
11. Наведаць спектакль, канцэрт ці фестываль
Летам тэатры закрываюцца на вакацыі і пачынаюць гастраляваць. Гэта шанец пабачыць у сваім горадзе артыстаў здалёк. А можа варта скарыстацца летнімі выходнымі і сумясціць падарожжа з фестывалем ці канцэртам? Чаму не? Лета не супраць. І Цёця Іра дазваляе.
Чытайце таксама: В Беларуси — рыцари и джаз, за границей — Imagine Dragons и Limp Bizkit. На какие фестивали можно поехать этим летом?
12. Дапамагчы іншым
Цяжка бывае усім і ў любую пару года. Але ёсць такая дзіўная штука — калі дапамагаеш іншым, лягчэй робіцца сабе. Пабыць валанцёрам, напісаць лісты зняволеным ці проста дапамагчы сталаму чалавеку перайсці дарогу — магчымасцяў дапамагчы вакол шмат. Хай гэтым летам усім стане трохі лягчэй.
13. Зрабіць нешта незвычайнае
Раптам даўно марылі скочыць з парашутам. Ці не рашаліся заспяваць любімую песню ў караоке? Альбо сабрацца ў водны паход? Самы час на тое — гэта лета. І не адкладвайце больш. Калі не рашаецеся сабе такое дазволіць, узгадайце пра цёцю Іру.
Чытайце таксама: «Развивашки отдыхают». Увели детей в лес, забрали мобильники и дали волю. Как гродненские инструкторы воспитывают покорителей вершин
14. Падзякаваць сабе і трохі адпачыць
Паспрабуйце скласці спіс, за што варта падзякаваць сабе. Узгадайце не менш за 10 пунктаў - жыць стане лягчэй і прыемней. І адпачываць з усведамленнем зробленага будзе весялей.
Чытайце таксама: От 462 рублей. Сколько стоит отдых в санаториях Гродненской области?
15. Запісаць свае мары
Лета — самы час на тое, каб мары і мроі наліваліся сокамі, выспявалі і прыносілі плён. Напэўна, вы думалі, што хацелі б змяніць у жыцці? То напішам, зафіксуем і пачнём дзейнічаць! З улікам лета можна для пачатку легчы каля рэчкі ў накірунку мары — #ЦёцяІраДазваляе.
Чытайце таксама: Гродно-Париж. Гродненец учится в GOBELINS и мечтает открыть в Беларуси школу анимации