Вучыцца жыць лепш за ўсё ў падарожжах – новы досвед дае свежы погляд на жыццё і нараджае новыя звычкі. “Часам адзін дзень, праведзены ў іншых месцах, дае больш, чым дзесяць гадоў жыцця дома”, – казаў  Анатоль Франс. З маім досведам гэта таксама супадае. Амаль усе свае сёняшнія эка-лайфхакі я прывезла з падарожжаў.

Лягчэй падарожнічаць з лёгкай валізкай

Капітан відавочнасць тут закатвае вочы, а я думаю пра тое, што недарма ж авіякампаніі прадаюць білеты танней безбагажным пасажырам. Экалагічная фішка прамоцыі ў тым, што для перамяшчэння меньшай вагі патрабуецца менш паліва. Значыць, змяншаюцца выкіды вуглякіслага газу. Ну а мне васьмі кілаграмаў ручной паклажы цалкам хапае, як мінімум, на тыдзень падарожжа. Урэшце, многія рэчы можна пры патрэбе атрымаць у атэлі. Напрыклад, тры зоркі ўмоўна азначаюць 300 паслугаў для гасцей. Прынамсі гель для душа ці фен дакладна можна пакінуць дома.

Ibis Styles Vilnius

Калі ж падарожжа больш доўгае ці надта далёкае, можна набыць патрэбныя рэчы ці нават адзенне на месцы. За адно гэта  вырашыць праблему сувеніра на памяць і дасць магчымасць прымерыць на сябе культуру новай краіны і яе жыхароў.

Падарожжа zero waste. Як пабачыць свет і не знішчаць планету
Індыя, Чэнаі. На беразе акіяна

Падарожны zero waste набор

Калі паездкі не такія далёкія, то з задавальненнем еду цягніком. Больш за ўсё ў падарожжы чыгункай я люблю чай у шклянках з металічнымі падстаканнікамі. А вось калі прапаноўваюць аднаразовыя пластыкавыя кубкі, дастаю з сумкі свой.

Падарожжа zero waste. Як пабачыць свет і не знішчаць планету

Ён у мяне заўжды з сабой і ўваходзіць у мой дарожны zero waste набор. У дадатак да кубка там  таксама ёсць торба і маленькія мяшочкі для пакупак, бутэлька для вады і ўніверсальны складны нож-лыжка-відэдэлец. Да слова, рашэнне максімальна адмовіцца ад аднаразовай пластыкавай упакоўкі прыйшло да мяне таксама ў падарожжы, у Індыі. Там давялося на ўласныя вочы пабачыць, як месцамі за смеццем ужо не відаць зямлі – утварыўся новы “культурны” слой.

Падарожжа zero waste. Як пабачыць свет і не знішчаць планету
Індыя, Чэнаі. Адзін з раёнаў на ўскрайку горада

Вада можа быць без бутэлек

Пра тое, што можна абыйсціся без пакупкі бутыліраванай вады, я ўпешыню задумалася ў Швецыі. У нумары атэля бутэлечак вады не было – і я запыталася ў гіда, чаму гэта тут эканомяць на гасцях. Тая  спачатку здзівілася, навошта мне патрэбна бутыліраваная вада. Калі ж зразумела апасенні пра якасць, толькі заўсміхалася.

Падарожжа zero waste. Як пабачыць свет і не знішчаць планету
Стакгольм. Гэты горад натхняе быць экалагічным

Аказваецца, у Швецыі вадаправоды робяць з нержавеючай сталі і нікому нават не прыходзіць да галавы сумнявацца ў якасці вады. Хочаш піць – адкрый кран і напоўні шклянку. Выходзіш у горад – набяры вады з сабой ва ўласную бутэльку. Пасля гэтага я разабралася, як ідзе вада ў маю кватэру ў Гродне і ўпэўнілася – усё ок.  Так што дома я таксама п’ю ваду з-пад крана. А вось у Індыі такой раскошы дазволіць сабе не магла. Па прылёце адразу папярэдзілі – гэта небяспечна. Але гэта не значыць, што без пакупкі вады ў пластыку не абыйсціся. Можна набраць ваду ў сваю бутэльку з кулера ў атэлі ці ў кавярні.

Выгоды ў заплечніку, зоркі – у небе

Хіба самым экалагічным з маіх падарожжаў быў горны паход на Каўказ. Там усе выгоды на два тыдні былі “ўключаны” толькі ва ўласны заплечнік. Гэта было самае зорнае мае размяшчэнне – не тры і нават не пяць атэльных зорак – усе зоркі неба разам свяцілі над нашымі намётамі.

Канечне, у гарах не прадаваліся кітайскія сувеніры – прывезці адтуль па магніціку кожнаму з сяброў варыянтаў не было. Замест іх прывезла мноства фотаздымкаў і мора ўражанняў. А пакінула ў гарах і на ледніках хіба толькі свае сляды. Ад таго часу я практычна не набываю сувеніры ў падарожжах. Выключэнне – для нейкіх яўна мясцовых вырабаў ці знаходак з блашыных рынкаў. Так з Кыргызстану прывезла трохсантыметровы хлыст – паменшаную копію таго, якім вершнікі прыспешваюць коней, а з Грузіі – пару самаробных лялек у нацыянальных строях.


Чытайце таксама: Танныя ночы ў гатэлях і бясплатныя экскурсіі: 6 спосабаў зэканоміць у падарожжы

Падарожжа zero waste. Як пабачыць свет і не знішчаць планету
Кыргызстан, музей пятрогліфаў недалёка ад возера Ісык-Куль

Падарожжа – магчымасць да здаровага ладу жыцця

Як для мяне, актыўны лад жыцця ў паездках – проста падарунак. Асабліва, калі ёсць магчымасць наведваць трэнажорную залу, як у многіх гатэлях сеткі Ibis. Гэта матывуе нават прачнуцца раней. Яшчэ адна эка-раскоша маіх падарожжаў – магчымасць хадзіць пеша. Дома я шкадую сабе гадзіну, каб дайсці да працы. А вось у іншых гарадах стараюся больш хадзіць. Так і пабачыць можна больш і лішнія калорыі “спаліць”. Падчас падарожжа ў Чэхію крокамер налічыў за пару дзён больш за 50 кіламетраў па пражскіх вуліцах.

Падарожжа zero waste. Як пабачыць свет і не знішчаць планету
Чэхія, Прага

Эканомія і падарункі за экасвядомасць

Што да камфортных падарожжаў з начоўкамі ў атэлях, то і там можна паменшыць свой экаслед і зменшыць уплыў на навакольнае асяроддзе. Калі ў адным атэлі спыняюся не больш, чым на пару дзён, то сыходзячы з нумару вешаю на дзверы шыльдачку “Не турбаваць” або “Калі ласка, не прыбірайце ў мяне”. У нумары з такім знакам не будуць лішні раз рабіць уборку ці змяняць у сметніцы пакет з адным агрызкам ад яблыка. Ручнікі таксама не кідаю на падлогу. Нічога страшнага, калі пакарыстаюся імі пару дзён. Затое не змарнуецца вада і мыйныя сродкі на залішнюю сцірку.

Падарожжа zero waste. Як пабачыць свет і не знішчаць планету

У адной з паездак у Варшаву, спыніўшыся ў атэлі Ibis, я знайшла яшчэ адну прыемную эка-навінку: калі наведвальнік лічыць, што ў нумары можна не прыбіраць і вешае на дзверы адмысловую шыльдачку, то за гэта яму налічваюцца прэміяльныя балы. Так за некалькі дзён без уборкі можна зарабіць амаль на суткі ў атэлі бясплатна на наступны прыезд. І, здаецца, я ўжо ведаю, дзе спынюся, ізноў прыехаўшы ў Варшаву, ці ў іншы горад, дзе ёсць атэлі сеткі Ibis. Напрыклад у Вільню.

Падарожжа zero waste. Як пабачыць свет і не знішчаць планету
Стакгольм

Падарожжы з сэнсам

Ездзіць “проста так” – не вельмі экалагічна. У выкідах вуглякіслага газу доля “овертурызму” складае каля 8%. Лепш сумясціць падарожжа з нейкай карыснай справай – вучыцца,  павышаць кваліфікацыю ў прафесіі ці валанцёрыць. Але тым цікавей паглядзець мясцовыя цікавосткі позна ўвечары ці на досвітку.


Праграма лаяльнасці Accor Hotels, у якую ўваходзіць таксама папулярны сярод беларусаў віленскі гатэль Ibis Styles Vilnius, дазваляе пастаянным кліентам гатэляў па ўсім свеце адначасова эканоміць на падарожжах, атрымліваць выдатны сервіс і клапаціцца пра навакольнае асяроддзе. З гатэлямі Ibis вашыя падарожжы стануць яшчэ больш zero waste.

отель гатэль Ibis Styles Vilnius

отель гатэль Ibis Styles Vilnius


ТАА “Ірвінга Група”

УНП 191751509

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.