У Гродне 30 лістапада на фестывалі «Grodno Fashion Show» паказалі калекцыю выкладчыка каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва Тамары Дужык пад назвай «Чацвёрты рэгіён». Яна стваралася адмыслова да 75-годдзя Гродзенскай вобласці.

Калекцыю з гербам Гродзенскай вобласці на фестывалі моды сустрэлі бурнымі апладысментамі. Тамара распавяла, што яна стваралася яшчэ вясной і ўжо мае шэраг узнагарод.

«У гэтым годзе наша вобласць адзначае 75-годдзе і мы вырашылі зрабіць нешта незвычайнае для гэтага. Калекцыю рыхтавалі і прадстаўлялі на рэспубліканскім конкурсе маладзёжнай творчасці «АРТ-вакацыі». У вобласці мы занялі першае месца, нам не было роўных. Мы думалі, што па краіне будзем першымі, але далі другое месца.

На кожнай мадэлі ў нас вышыты герб. Калекцыя выйшла брутальная, пра гэта шмат хто кажа. І ў гэтым адзенні мы бачым моцных і мужных хлопцаў. Але для таго, каб яна не здавалася толькі мужчынскай, мы дадалі яшчэ і жаночыя мадэлі. Калекцыю стварылі ў першую чаргу для сучаснай, моцнай і незалежнай моладзі".

Тамара Дужык распавяла, што яе калекцыя ўжо некалькі месяцаў катаецца па гарадскіх мерапрыемствам. Не выключана, што ў будучыні калекцыя трапіць у музей.

Grodno Fashion Show коллекция одежды Четвертый регион Тамара Дужик
Grodno Fashion Show коллекция одежды Четвертый регион Тамара Дужик
Grodno Fashion Show коллекция одежды Четвертый регион Тамара Дужик
Grodno Fashion Show коллекция одежды Четвертый регион Тамара Дужик

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life