Гэтым разам 260-кіламетровы маршрут аб’яднаў 12 цікавых месцаў у ваколіцах Гродна. У маршруце знайшлося месца для ўсяго: палаца, праз які прараслі джунглі, прыгажых храмаў і нават закінутых помнікаў савецкай эпохі. Пакуль межы зачынены, можаце паўтарыць маршрут Hrodna. life і даведацца, як #ЖывеСабеБеларусь.

"Схаваная" сінагога, ядро ў сцяне і найвышэйшы млын Беларусі: падарожжа на 12 цікавостак за 1 дзень

У гэтым артыкуле пішам пра пункты 7−12 нашага падарожжа. Пра першыя 6 пунктаў чытайце ў першай частцы.

7. Рось: Карл Маркс пры сядзібе Патоцкіх, 5-павярховы млын і схаваная сінагога

"Схаваная" сінагога, ядро ў сцяне і найвышэйшы млын Беларусі: падарожжа на 12 цікавостак за 1 дзень

На турыстычных мапах звычайна адзначаюць 6 цікавосткак Росі - касцёл, царкву, домік садоўніка, сінагогу, сядзібу Патоцкіх і 5-павярховы млын. Мы пайшлі іх шукаць. З трыма пунктамі ў цэнтры справіліся лёгка.

"Схаваная" сінагога, ядро ў сцяне і найвышэйшы млын Беларусі: падарожжа на 12 цікавостак за 1 дзень

Гістарычная даведка. Царква Святой Жываначальнай Тройцы ў Росі. Першыя ўзгадкі пра царкву ў Росі датаваныя 1569 годам. Той храм, што стаіць зараз, пачалі будаваць у 1908 годзе. У гэтай царкве ў 1921−1925 гады служыў святар Кіпрыян Клімуца, якога ў 2011 годзе далучылі да ліку святых Беларускай Праваслаўнай царквы.

Гістарычная даведка. Касцёл Найсвяцейшай Тройцы. Касцёл у Росі пабудавалі ў 1801. Ён вядомы цудатворнай скульптурай Хрыста Журботнага. Паводле легенды, мясцовыя рыбакі вылавілі яе ў рэчцы. Яшчэ адна цікавостка касцёла — мармуровае надмагілле — саркафаг удавы Фелікса Патоцкага, Соф'і Вац у бакавым алтары. Гэта скульптура работы Джуліа Маскеці. Соф’ю ўганаравалі за ахвяраванне сродкаў на адбудову касцёла пасля пажару 1852 года. У савецкі час касцёл дзейнічаў. Ад 2001 года ў жніўні сюды штогод прыходзяць пілігрымкі.

"Схаваная" сінагога, ядро ў сцяне і найвышэйшы млын Беларусі: падарожжа на 12 цікавостак за 1 дзень

"Схаваная" сінагога, ядро ў сцяне і найвышэйшы млын Беларусі: падарожжа на 12 цікавостак за 1 дзень
Домік садоўніка у парку — частка сядзібы Патоцкіх

Знайсці сінагогу аказалася не так проста. Чамусці яе не было на месцы, пазначаным на мапе. Дапамаглі толькі роспыты ў мясцовых. Апынулася, што яна стаіць на месцы. Толькі пазнаць сінагогу зараз цяжка.

"Схаваная" сінагога, ядро ў сцяне і найвышэйшы млын Беларусі: падарожжа на 12 цікавостак за 1 дзень
"Схаваная" сінагога, ядро ў сцяне і найвышэйшы млын Беларусі: падарожжа на 12 цікавостак за 1 дзень

Гістарычная даведка. Мураваную сінагогу ў пасёлку Рось пабудавалі ў 1910 годзе на месцы згарэлай драўлянай. Будынак перажыў Другую сусветную і да 1989 захоўваў першапачатковы выгляд. Спачатку ў сінагозе быў кандытарскі цэх, потым кафэ, а зараз крама.

Ля сядзібы Патоцкіх мы перапынілі мясцовага жыхара. Ён назваўся Эдуардам Матысікам і трохі распавёў нам пра гэтае месца.

"Схаваная" сінагога, ядро ў сцяне і найвышэйшы млын Беларусі: падарожжа на 12 цікавостак за 1 дзень

«Раней тут паны жылі, а потым была саўгасная кантора. А гэта ўжо мы самі строілі - абводіць ён позіркам вуліцу.

Эдуард распавёў, што нарадзіўся ў суседняй вёсцы Цярэшкі, а ў Росі жыве ад 1958 года, па вяртанні войска. «Я ў Маскве служыў 3 гады і 4 месяцы. Маскву строіў. Ну і тут паслалі на стройку».

Пра бюсты Маркса і Леніна перад былой сядзібай Матысік кажа: «Мы ставілі. Бо далі нам».

"Схаваная" сінагога, ядро ў сцяне і найвышэйшы млын Беларусі: падарожжа на 12 цікавостак за 1 дзень

Пра гэту падзею ён расказаў яшчэ адну гісторыю. Маўляў, быў у іх брыгадзе адзін чалавек, каторы адмовіўся ўдельнічаць ва ўстаноўцы правадыроў пралетарыята:

«Адзін са мной разам работаў на стройцы. Ён адсядзеўшы. Папаў як быў пажар, яму і прысудзілі. Мы зацягвалі іх, ставілі Маркса і Леніна. А ён кажа: „Я не буду“. Бо са мной сядзеў студэнт, якому за такое далі 20 гадоў. Паслалі, каб бюст Леніна прывёз, невялікі. А ён, не падумаўшы, малады — ўзяў рамушок, зацягнуў у Леніна на шыі, перакінуў за плечы і панёс. Панімаеце, што б не ўпасці, не пабіць. І яму за эта 20 лет. За іздзевацельства над важдзём. То наш кажа: „Я не буду. Тут пастаю“».

"Схаваная" сінагога, ядро ў сцяне і найвышэйшы млын Беларусі: падарожжа на 12 цікавостак за 1 дзень

Гістарычная даведка. Сядзібу ў Росі з ХVI стагоддзя будавалі графы Патоцкія. На пачатку ХХ стагоддзя яна перайшла да Браніцкіх. Першапачатковы выгляд сядзібы захаваўся на малюнках Напалеона Орды. Зараз ад сядзібы засталіся руіны. Праз дарогу ад пабудовы — самы вялікі ў Беларусі вадзіны млын. Водная сістэма была часткай вялікага парку.

"Схаваная" сінагога, ядро ў сцяне і найвышэйшы млын Беларусі: падарожжа на 12 цікавостак за 1 дзень

"Схаваная" сінагога, ядро ў сцяне і найвышэйшы млын Беларусі: падарожжа на 12 цікавостак за 1 дзень
default

8. Кар’еры пад Краснасельскім

Праязджаючы паўз «беларускія Мальдзівы» можна смела праязджаць міма. Кар’еры прызнаныя небяспечнымі і доступ да іх забаронены. На ўездзе стаяць дзяжурныя, дарога перакрыта. Адзначаем гэта месца маршруту толькі здымкамі з дрона.

"Схаваная" сінагога, ядро ў сцяне і найвышэйшы млын Беларусі: падарожжа на 12 цікавостак за 1 дзень
"Схаваная" сінагога, ядро ў сцяне і найвышэйшы млын Беларусі: падарожжа на 12 цікавостак за 1 дзень

9. Шылавічы, перад якімі спыняецца нават дождж

У дарозе нас напаткаў дождж і было крыўдна, што надвор’е перашкодзіць агляду. Ажно, як па чароўным загадзе, сцяна дажджу раступілася якраз пераз Шылавічамі. І мы пабачылі велічны храм — касцёл Святой Тройцы.

"Схаваная" сінагога, ядро ў сцяне і найвышэйшы млын Беларусі: падарожжа на 12 цікавостак за 1 дзень
"Схаваная" сінагога, ядро ў сцяне і найвышэйшы млын Беларусі: падарожжа на 12 цікавостак за 1 дзень

Гістарычная даведка. Касцёл Святой Тройцы ў Шылавічах — адзін з самых высокіх храмаў Беларусі. Вышыня вежаў касцёла сягае да 60 метраў. Храм будавалі ад 1907 па 1914 года, замест старога драўлянага касцёла, што стаяў ад 1600 года. Адметнасцю касцёла ў Шылавічах была пісаная на дошцы ікона Маці Божай, абыякавай да д’ябла. Яна лічылася цудадзейнай. За савецкім часам у храме 40 гадоў быў склад. Цудадзейны абраз знік. Яго знайшлі у 1993 годзе. Зараз ікона захоўваецца ў Нацыянальным музеі. Храм вярнулі вернікам у 1989 і паўторна асвяцілі ў 1993.

10. Мсцібава

Даўняя слава Мсцібава звязаная з імем Стэфана Баторыя. Тут у 1576 годзе праходзіў сеймік ВКЛ, на якім шляхта падтрымала яго на трон Рэчы Паспалітай.

"Схаваная" сінагога, ядро ў сцяне і найвышэйшы млын Беларусі: падарожжа на 12 цікавостак за 1 дзень

Назва мястэчка ідзе ад князя Мсцібога. Мястэчка і сам князь упершыню ўзгадваюцца ў летапісах у 1202 годзе.

Гістарычная даведка. Касцёл у Мсцібаве існаваў ад 1485 годза. Ён двойчы згарэў і шмат разоў перабудоўваўся. У 1910 стары касцёл разабралі, а на яго месцы пачалі будаваць новы. Спонсарам быў Эдвард Талочка з Вердаміч. Кіраваў будаўніцтвам інжынер Дзеконскі. У 1922 годзе касцёл афіцыйна асвяцілі. Званіца перад храмам стаіць ад 1900 года. У 1943 фашысты растралялі ксяндза касцёла Марка Бурака і 50 прыхажан парафіі. Пасля вайны святара перапахавалі каля касцёла.

"Схаваная" сінагога, ядро ў сцяне і найвышэйшы млын Беларусі: падарожжа на 12 цікавостак за 1 дзень
default

11. Гнезна, дзе каталіцкі касцёл 100 гадоў быў кальвінскім зборам

"Схаваная" сінагога, ядро ў сцяне і найвышэйшы млын Беларусі: падарожжа на 12 цікавостак за 1 дзень
"Схаваная" сінагога, ядро ў сцяне і найвышэйшы млын Беларусі: падарожжа на 12 цікавостак за 1 дзень

Гістарычная даведка. Касцёл Святога Міхала Арханёла. У 1524 годзе сужонкі Ян і Эльжбета Шэмятовічы заклалі ў Гнезне, на месцы драўлянага касцёла, новы храм. У XIX-м стагоддзі падчас рэстаўрацыі каля касцёла знайшлі ахвярныя камяні. Імаверна, у дахрысціянскія часу на гэтым месцы было паганскае капішча. Ад 1555 года напрацягу амаль 100 гадоў храм быў кальвінскім зборам. У 1643 годзе касцёл вярнулі католікам. У час войнаў касцёл быў крэпасцю для абароны і прытулку жыхароў. У сценах храма захрасла гарматнае ядро. Касцёл закрылі ў 1968 годзе. Будынак выкарыстоўвалі пад склад. У 1989 яго вярнулі католікам.

"Схаваная" сінагога, ядро ў сцяне і найвышэйшы млын Беларусі: падарожжа на 12 цікавостак за 1 дзень

12. Ваўкавыск: дом Баграціёна, касцёл, што будаваў князь Вітаўт, і царква, дзе была казарма

Гістарычная даведка. Дом Баграціёна. Знайсці гэту цікавостку Ваўкавыска вельмі проста — перад домам усталяваны бюст. Зараз у доме месціцца ваенна-гістарычны музей. У 1812 — была штаб-кватэра расійскага генерала Пятра Баграціёна. Пазней — гарадской шпіталь і дом састарэлых. Музей пераехаў у Дом Баграціёна ў 1950 годзе. У гэты ж год усталявалі бюст перад галоўным фасадам.

"Схаваная" сінагога, ядро ў сцяне і найвышэйшы млын Беларусі: падарожжа на 12 цікавостак за 1 дзень

"Схаваная" сінагога, ядро ў сцяне і найвышэйшы млын Беларусі: падарожжа на 12 цікавостак за 1 дзень

Гістарычная даведка. Царква Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Ваўкавыску. Храм пабудавалі ў 1874 годзе ў самым цэнтры горада. Раней на гэтым месцы былі праваслаўныя могілкі з капліцай, якую разбурылі французскія войскі ў 1812 годзе. У 1919-м, пры польскай уладзе, з царквы прыбралі купалы і перарабілі яе ў гарнізонны касцёл. Падчас другой сусветнай у храме была казарма са шмат’яруснымі нарамі. Пазней тут месціўся ваенны склад. У 1941 царкву перадалі вернікам. За савецкім часам царква не зачынялася.

"Схаваная" сінагога, ядро ў сцяне і найвышэйшы млын Беларусі: падарожжа на 12 цікавостак за 1 дзень

Гістарычная даведка. Касцёл Святога Вацлава ў Ваўкавыску. Першы каталіцкі храм з’явіўся ў горадзе 1430 годзе. Спонсарам пабудовы быў князь Вітаўт. Сучасны касцёл пабудавалі ў 1848. Сродкі на яго збіралі мясцовыя жыхары, шмат ахвяраваў святар Ян Ленікоўскі. Адметнасць храма — абразы ХVIII стагоддзя «Нараджэнне Хрыста» і «Святы Казімір». У 1930-х гадах правялі рэстаўрацыю храма — па баках франтона надбудавалі дзве вежы. Пасля Другой сусветнай вайны мясцовыя жыхары аднавілі храм сваімі сіламі. За савецкім часам касцёл не спыняў служэння.

"Схаваная" сінагога, ядро ў сцяне і найвышэйшы млын Беларусі: падарожжа на 12 цікавостак за 1 дзень

Мы дабраліся да касцёла ўжо вечарам на закаце. Ён быў зачынены, але пры касцёле пабачылі жанчыну. Гэта была Алена Клім. Яна адчыніла дверы, каб паказаць нам храм.

Алена дапамагае пры касцёле 15-ы год. Зараз прыглядае за храмам і па начах. «Перш страшна было, а потым прысвойчылася. Цяпер ужо прывыкла». Яна расказала, што цяпер у касцёл ходзіць менш людзей, бо «каранавірус і невядома калі скончыцца».

"Схаваная" сінагога, ядро ў сцяне і найвышэйшы млын Беларусі: падарожжа на 12 цікавостак за 1 дзень

Сама яна часам слухае імшу па тэлевізары, бо мае некалькі польскіх каналаў. «Званю сяброўцы, у яе няма тэлевізара. І яна са мной праз слухаўку імшу чуе».

Ваўкавыскі касцёл — апошні пункт нашага падарожжа. Вяртаемся дадому ў Гродна, планаваць наступнае падарожжа.


Чытай яшчэ: Бераставіца — амаль Кракаў, а Рэпля прыгажэй за Маскву. Што пабачыць за дзень у ваколіцах Гродна