Навіны

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на пляжах ставяць новыя шэзлонгі і фантанчыкі з пітной вадой.

Пра камеры відэаназірання, па якіх збіраюцца вылічваць вандалаў, калі тыя захочуць што-небудзь зламаць, расказала вядучы інжынер аддзела тэхнагляду за будаўніцтвам, рамонтам і ўтрыманнем аб’ектаў добраўпарадкавання Гродзенскага гарадскога ЖКГ Анжаліка Валюк на «Гродна Плюс».

Як абнаўляюць гарадскія пляжы

Працы на ўсіх пляжах — цэнтральным, у Пышках, у Ласосна і на Юбілейным возеры — збіраюцца закончыць да 1 траўня.

На цэнтральным пляжы ўсталёўваюць 10 новых шэзлонгаў, дзве арэлі, тры навесы-«грыбочкі». Абнавілі калонку з вадой і кабінкі для пераапранання. Пасля ўстаноўкі ўсяго запланаванага пляж падсыплюць пяском.

Пляж на Юбілейным возеры падсыпаюць пяском і выраўноўваюць, укладваюць пліткай дарожкі. Там збіраюцца зрабіць пляцоўкі з цвёрдым насцілам, зоны індывідуальнага адпачынку.

На ўсіх пляжах «Гроднавадаканал» ставіць фантаны з пітной вадой і душавыя стойкі беларускага вытворцы «Фисон». Пляжную мэблю спецыяльна вырабілі ва УЖРЭП Ленінскага раёна.

На абследаванне пляжаў вадалазамі, устаноўку буёў і дзіцячых купальняў у гэтым сезоне патрацяць 36 067 руб.

Колькі камер ужо ёсць у Гродне і ў Беларусі

У 2024 годзе мінімум 214 камер павесілі на запасных уваходах і выхадах у 13 гродзенскіх школах і гімназіях. На ўездах у горад і ў месцах, дзе могуць сабрацца 100 і больш чалавек, усталявалі 84 камеры. У 2023 годзе паставілі амаль 1000 вулічных камер. 11 дадатковых відэакамер усталявалі каля эканамічнага суда. Іх ставілі за кошт сродкаў прымусовага збору — грошай ці маёмасці, якія судовы выканаўца спаганяе з даўжніка.

У ліпені 2022 года паведамлялі пра 3000 усталяваных у горадзе камерах. У гэты лік уваходзілі вулічныя камеры ў грамадскіх месцах, на дарогах, у 150 шматпавярхоўках і на стратэгічных аб’ектах. Пры гэтым годам раней, у сярэдзіне 2021, было вядома ўсяго аб 20 камерах, усталяваных у Гродне гарадскім ЖКГ — пераважна ў цэнтры горада.

У сакавіку 2025 года «Белтэлекам» паведаміў пра ўсталёўку 200 000 камер відэаназірання па ўсёй Беларусі. З іх — каля 60 000 «разумных» камер, якія ўмеюць адсочваць чалавека, распазнаваць твары, чытаць нумарныя знакі. Звычайна запісы з відэакамер захоўваюць 30 сутак.

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025