Як распавялі ў інстытуце «Гроднаграмадзянпраект», праектаваны пешаходны мост праз Нёман размесціцца на мяжы Гродна і злучыць ўрочышчы «Пышкі» на правым беразе з базай адпачынку «Прывал» на левым беразе, паведамляе grodnonews.by.

У гэтым месцы рэльеф берагавой лініі складаны, шмат глыбокіх яраў і ручаёў. Берагі стромкія, абрывістыя, якія змяняюць контур пасля паводак. Усё гэта ўяўляла некаторую складанасць пры вызначэнні месца размяшчэння моста. Аднак у гэтым годзе ў чэрвені падпісаны акт выбару зямельнага ўчастка.

Новый мост (привал 2019).jpg

Інжынерная канструкцыя пешаходнага моста складаецца з трох стальных пралётаў і чатырох апор. Русловы пралёт даўжынёй 130 метраў будзе ўпрыгожаны двума сталёвымі аркамі, аб’яднанымі паміж сабой сістэмай падоўжных і папярочных сувязяў. Яго агульная даўжыня 190 метраў, шырыня 4,75 метра. Мост запраектаваны з веласіпеднай дарожкай. Пакрыццё маставога палатна прадугледжана двухслаёвае з асфальтабетону. Падыходы з абодвух бакоў будуць выкладзеныя з бетоннай тратуарнай пліткі.

Прапускная здольнасць паласы пешаходнага руху — 4 тысячы чалавек у гадзіну, веласіпеднага руху — 300 адзінак у гадзіну. Веласіпедыстам на мосце будзе прасторна — шырыня веладарожкі складзе два з паловай метры.

gm_03.jpg

Пасля праходжання экспертызы праекта пачнецца збудаванне моста. Дарэчы, праектам прадугледжана яго арыгінальнае падсвятленне, у тым ліку і падыходаў да моста.

gm_06.jpggm_07.jpg

Значная частка тэрыторыі базы «Прывал» знаходзіцца ў межах спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал». Рэспубліканскімі праграмамі і праграмамі трансгранічнага супрацоўніцтва на тэрыторыі гэтага парку прадугледжана стварэнне веламаршрутаў, узвядзенне гасцініц, спартыўных і санаторна-аздараўленчых комплексаў.