Дзевяцікласнік сярэдняй школы № 9 Ілля Конанаў стаў пераможцам абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу інавацыйнага і тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі «Нi-Tech» у намінацыі «Тэхналогіі беспілотных лятальных апаратаў», піша lidanews.by.

Па словах лідчаніна, перамога ў спаборніцтве наблізіла яго да мэты: у будучыні, як і бацька, стаць ваенным інжынерам-механікам. У Лідскім раённым цэнтры тэхнічнай творчасці навучэнцаў Ілля Конанаў займаецца чатыры гады. Юнак наведвае авіямадэльны гурток, дзе пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Аляксандра Сахарава вучыцца ствараць мадэлі самалётаў, а таксама ўдасканальвае навыкі кіравання квадракоптарам.

Апошнім часам Ілля Конанаў працуе над мадэллю радыёкіруемага самалёта.