У сеціве з’явіўся мультфільм паводле падзеяў 11 жніўня, калі ў Гродне грамадзянскі аўтамабіль сутыкнуўся з ваеннай тэхнікай, а сілавікі выбілі ў ім шкло. У машыне была пяцігадовая дзяўчынка, яна пацярпела. Мультфільм вельмі рэалістычна перадае тое, што адбылося.

Аўто з сям’ёй выпадкова трапіла ў плынь машын, якія сігналілі. На шляху з’явілася ваенная тэхніка, АМАП. Каб аб’ехаць, кіроўца выехаў на сустрэчную паласу. Да машыны падбеглі АМАПаўцы, пачалі біць шкло, а ззаду ў машыну ўрэзалася ваенная тэхніка. Аскепкі шкла паранілі маленькую пасажырку, было шмат крыві. Біць машыну перасталі, калі пачулі, што там дзіця. Усю ноч яна правяла разам з маці ў бальніцы, а яе тата — у праваахоўных органах. Сам кіроўца сігналіць папросту не мог, бо гудок не працаваў.

Айцішнікі змадэлявалі відэа пра дзяўчынку з Гродна, пацярпелую ад сілавікоў. Вельмі рэалістычнае
5-гадовая дзяўчынка пацярпела ў час дзеянняў АМАПа

Відэа стварылі беларускія айцішнікі.