Triniti. Фота з адкрытых крыніц
Да 8 кастрычніка ў Гродне можна наведаць фестываль кароткаметражнага кіно MANHATTAN SHORT Film Festival. Там можна паглядзець 10 фільмаў з васьмі краінаў на тэму складанасцяў, якія чалавек стварыў сабе сам. Стужкі паказваюць у кінатэатры Mooon у гандлёва-забаўляльным комплексе Triniti.
Манхэтанскі фестываль кароткаметражнага кіно праводзяць у Беларусі ўжо 15-ы раз. Праграма складаецца з 10 фільмаў па 8−14 хвілін кожны. Цана білетаў: ад 19 да 38 рублёў. Агульны час прагляду фільмаў амаль 2,5 гадзіны.
У мінулыя гады Манхэтанскі фестываль праходзіў у Гродне ў кінатэатры «Чырвоная зорка», але сёлета яго ў афішы дзяржаўнага кінатэатра няма.
Складанасці, якія чалавек стварыў сабе сам — галоўная тэма сёлетняга фестывалю. Напрыклад, чалавек апынуўся ў машыне, якая кіруецца голасам, і не ўлічыў, што заікаецца — фільм «Галасавы памочнік». Як гэта — набыць сваю першую чадары (накідка ў ісламе) і назаўжды закрыць твар ад свету — фільм «Жоўты». Двое ў падлодцы на вялікай глыбіні і няпростае рашэнне — фільм «Змрок». Або плытка, якая прайграе ўспаміны — фільм «Плытка».
Чытайце таксама: Дырэктар гродзенскіх кінатэатраў, які судзіся з Hrodna.life, узначаліў «Беларусьфільм»
Гледачы змогуць абраць сярод 10 фіналістаў найлепшы фільм і найлепшага актора. Пераможцаў аб’явяць на сайце manhattanshort 9 кастрычніка. У Беларусі вынікі галасавання апублікуюць у сацыяльных сетках фестывалю ў Беларусі. Усе кароткаметражныя фільмы-фіналісты аўтаматычна атрымоўваюць кваліфікацыю на «Оскар».
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…