Калекцыя старых фота Гродна Руслана Кулевіча

Генеральнага дырэктара «Гроднааблкінавідэапраката» Юрыя Аляксея прызначылі генеральным дырэктарам студыі «Беларусьфільм», паведаміла БелТА.

Юрый Аляксей
Юрый Аляксей. Крыніца: grodnonews.by

Хто такі Юрый Аляксей

Юрый Аляксей — гродзенскі БРСМавец, чыноўнік, ідэолаг, сенатар. Скончыў Беларускі камерцыйны інстытут кіравання па спецыяльнасці юрыст, Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці эканаміст-менеджар, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце (спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання).

З БРСМ — у ідэолагі, з ідэолагаў - у сенатары

Працаваў:

  • фатографам у Гродзенскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 74,
  • тэхнікам-рэнтгенолагам Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы,
  • галоўным спецыялістам, начальнікам аддзела патрыятычнага выхавання, спорту і вольнага часу моладзі Гродзенскага гарадскога камітэта Беларускага патрыятычнага саюза моладзі,
  • другім сакратаром Гродзенскага гарадскога камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі,
  • галоўным спецыялістам, намеснікам загадчыка аддзела культуры Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта,
  • галоўным спецыялістам упраўлення інфармацыі і друку, упраўлення ідэалагічнай работы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта,
  • першым сакратаром Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

З 2012 года быў генеральным дырэктарам камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблкінавідэапракат». З 2012 па 2016 года быў членам Савета Рэспублікі.

Аляксей судзіўся з гродзенскімі СМІ

У 2017 годзе Юрый Аляксей падаваў у суд на гродзенскі блог s13.ru. Тады ўладальніка блога Сяргея Чабоцьку аштрафавалі на 50 базавых велічынь за выявы алкаголю ў дзвюх публікацыях на сайце. Парадаксальнасць сітуацыі была ў тым, што ініцыятара скаргі - «Гроднааблкінавідэапракат» — у лютым 2017 года таксама аштрафавалі па гэтым артыкуле.

У снежні 2017 года «Гроднааблкінавідэапракат» прайграў суд з Hrodna.life і студэнткай-практыканткай, якая ў аўтарскай калонцы на Hrodna.life раскрытыкавала рэпертуар гарадскіх кінатэатраў.

Чытайце таксама: Гродненский «Киновидеопрокат» проиграл суд с Hrodna.life и студенткой, раскритиковавшей городские кинотеатры