На гродзенскім прадпрыемстве «Малочны свет» выпусцілі безлактознае марожанае. Распрацавалі яго сумесна з Інстытутам мяса-малочнай прамысловасці (прадпрыемства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі), паведамілі ў Instagram прадпрыемства.

“Малочны свет” выпусціў безлактознае марожанае і нізкалактозны ёгурт
Вытворчасць марожанава. Крыніца: belta.by

«Ласунак прыйдзецца на смаку ў першую чаргу тым, хто не пераносіць лактозу, бо шматлікія дэсерты робяцца менавіта на малочнай аснове», — напісалі на стронцы «Малочнага свету».

У крамах набыць такое марожанае можна ў двух варыянтах: ваніль і какава. Паводле «Малочнага свету», гэты прадукт паводле смаку не адрозніць ад звычайных папулярных пазіцый.

Якія яшчэ навінкі выпусціў «Малочны свет»

У чэрвені 2023 года «Малочны свет» выпусціў нізкалактозны ёгурт з паніжаным утрыманнем цукру — Active life. Ёгурт насычаны бялком і кальцыем. Ён падыйдзе для тых, хто хоча кантраляваць сваю вагу і сочыць за ўзроўнем цукру ў крыві.

Ёгурт выпусцілі ў шырокім асартыменце смакаў: ад фруктовых араматаў да больш насычаных, напісалі на сайце прадпрыемства.

Ужо больш за паўгады робяць марожанае без цукру

Са студзеня 2023 года ў Беларусі робяць марожанае без цукру. Вытворчасцю такога віда марожанава займаецца «Малочны свет», а таксама «Мінскі хладакамбінат № 2». Адрозніць такое марожанае ад іншага можна праз надпіс «сарбит» на пакунку.

Чытайце таксама: 90% прадукцыі Дзятлаўскага філіяла «Малочнага міру» ідзе ў Расію. Перакласці этыкетку для беларусаў - складана