«Чэрвень — час легкіх сняданкаў, клубніцаў і смешных фільмаў», — лічыць журналістка Вікторыя Якушава. Таму на сняданак з Hrodna.life яна гатуе тварожна-клубнічную пасту. На фоне гатавання і сняданку ў яе ідзе фільм «Жандар з Сэн-Трапэ». Самае галоўнае для Вікторыі ў гэтым фільме — «Не надавайце ўвесь час працы, звяртайце ўвагу на сваіх дзяцей».

Готовь быстро, ешь медленно. Малиновые маффины к воскресному завтраку

Большая частка часу сыдзе на пакупкі

Самае доўгае ў гэтым рэцэпце — схадзіць па прадукты. Трэба купіць тварог, грэцкі ёгурт, мёд і клубніцы. Замест мёду можна ўзяць цукар або цукразамяняльнік. На прыгатаванне сыдзе не больш за 10 хвілін. У іх уваходзіць нават мыццё і нарэзка клубніцы для ўпрыгожвання.

Прадукты для сняданку

Гатуй хутка, еш павольна. Тварожна-клубнічны сняданак для нядзельнай раніцы
Прадукты для сняданку — тварог, ёгурт, клубніцы, мед і арэхі

На дзве порцыі сняданку трэба:

Тварог любой тлустасці - 1 пачак.

Грэцкі ёгурт — 250 г.

Мёд — 1 ч. л.

Клубніцы для тварожнай пасты і дэкаравання талеркі - 14−16 шт.

Прыгатаваць лёгка

У чашу блэндара кладзем тварог, грэцкі ёгурт, мёд і палову ягад клубніцы. Астатнія 7−8 штук пакідаем для ўпрыгожвання. Усё старанна ўзбіваем. Атрымліваем далікатную крэмавую масу.

Гатуй хутка, еш павольна. Тварожна-клубнічны сняданак для нядзельнай раніцы
У блэндары ўзбіваем падрыхтаваны тварог, ёгурт, ягады і мёд да аднастайнай масы

Выкладваем на талеркі. Для ўпрыгожвання выкарыстоўваем арэшкі, какосавую стружку, свежую садавіну і ягады.

Гатуй хутка, еш павольна. Тварожна-клубнічны сняданак для нядзельнай раніцы
Рэжам ягады для ўпрыгожвання талеркі. Можна таксама дадаць какосавую стружку, арэхі ці садавіну

Наліваем сок, ўключаем фільм, які ўжо загрузіўся, і атрымліваем асалоду ад гульні Луі дэ Фюнэса. Не смяяцца немагчыма. Прыемнага апетыту і прагляду!

Читайте также:

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life