нерухомасць у Гродне

Кіры 2,5 гады. У яе скандынаўская знешнасць: шэра-блакітныя вочы, светлыя валасы з залацістым адлівам і тонкая скура з пяшчотна-ружовым адценнем. Яна вельмі хутка згарае на сонцы. Лекарка-тэрапеўт Лідзія Аўгусціновіч распавяла Hrodna. life, як абараніць дзіцячую скуру ад апёкаў, што рабіць пры цеплавым удары і як наладзіць харчаванне, каб дзеці лягчэй перанеслі спёку.

Цеплавы або сонечны?

Цеплавы ўдар — гэта перагрэў арганізма. Прычынай цеплавога ўдару можа стаць гарачае зацішнае надвор’е, высокая вільготнасць паветра або актыўныя фізічныя нагрузкі. Сонечны ўдар — прыватны выпадак цеплавога ўдару. Адбываецца пад уздзеяннем прамых сонечных прамянёў. Сонечны ўдар больш небяспечны праз магчымыя апёкі скуры.

как перенести жару, тепловой удар, солнечный удар
У Кіры лёгкае адзенне, панамка і сонцаахоўны крэм

Тэрмарэгуляцыя ў дзяцей яшчэ недасканалая. У іх верагоднасць атрымаць цеплавы або сонечны ўдар вышэй, чым у дарослых. Паводле дадзеных медыкаў, пры цяжкіх ступенях цеплавых удараў лятальнасць можа дасягаць 30%.

Каб абараніць Кіру ад апёкаў і цеплавога ўдару, Лідзія раіць апранаць дзіця ў кароткае адзенне са светлых баваўняных тканін і галаўныя ўборы — кепкі або капялюшы з палямі.

как перенести жару, как защититься от теплового и солнечного удара / На улице ребенку нужны головной убор, солнцезащитный крем и вода
На вуліцы дзіцяці патрэбныя галаўны ўбор, сонцаахоўны крэм і вада

Для адкрытых участкаў скуры трэба выкарыстоўваць сонцаахоўную касметыку. Лекарка раіць звярнуць увагу на аксід цынку ў складзе крэмаў. «Гэта дапаможа зберагчы скуру не толькі ад апёкаў і фотастарэння, але і знізіць рызыку развіцця меланомы».

Чытайце таксама: Температура бьет рекорды. Как гродненцы спасаются от жары

Аксід цынку — празрысты крышталічны парашок, нерастваральны ў вадзе. Адзін з самых распаўсюджаных фотапратэктараў. Яго крышталі, як люстэрка, адбіваюць ультрафіялетавыя промні. Таксама аксід цынку валодае супрацьзапаленчым дзеяннем. У сонцаахоўных крэмах можа ўтрымлівацца да 25% гэтага рэчыва.

Першая дапамога пры цеплавым удары: што рабіць

Перамясціць дзіця ў прахалоднае месца і зняць або расшпіліць цеснае адзенне і рамяні. Пакласці, прыўзняўшы галаву. Калі ёсць ваніты — павярнуць на бок. Абцерці дзіця прахалоднай (не ледзяной) вадой. Да галавы прыкласці халодны кампрэс. Абмахіваць. Шчодра паіць маленькімі глыткамі. Звярнуцца да лекара ці выклікаць хуткую дапамогу.

Чытайце таксама:

Салодкай газіроўцы — бой

Кіру ў сям'і называюць вадахлёбам. Яна вельмі любіць піць. У спёку гэта добра, бо арганізм хутка губляе ваду.

У гарачыя дні Лідзія раіць не абмяжоўваць дзіця ў пітве. Лепш выбраць чыстую пітную ваду або несалодкія морсы. А газіроўку і салодкія напоі выключыць ці максімальна знізіць іх ужыванне. Таксама доктарка рэкамендуе не перакормліваць дзяцей. У рацыён варта ўключаць больш карыснай і лёгкай ежы: ягад, садавіны, салатаў з гародніны, нятлустага мяса і рыбы.

Чытайце таксама: Пяць рэцэптаў хатняга ліманаду, якія ратуюць у спякоту

как перенести жару, что есть в жару
Панкейкі з гарбуза з арэхамі і салатай. Сняданак з праекта «Гатуй хутка, еш павольна». Фота: Ірына Новік

Актыўныя гульні - лепш не днём

Лідзія лічыць, што спёка не павінна ўплываць на колькасць сну. Дзеці 2−3 гадоў, такія як Кіра, павінны спаць каля 16 гадзін на суткі. Калі б яна ўмела лічыць да 16, то дакладна б ўзрадавалася, бо вельмі любіць спаць.

Пасля сну Кіра бегае, скача і шмат гуляе: лазіць па турниках, катаецца з горкі і лепіць пясочныя вежы.

Лекарка раіць з асцярогай паставіцца да шпацыраў на свежым паветры ў дзённы час. Лепш перанесці актыўныя гульні на раніцу і вечар, а з 11 да 16 гадзін не знаходзіцца пад прамымі сонечнымі промнямі.

Асвяжыцца ля вады

На пляжах Лідзія рэкамендуе сачыць, каб дзіця было ў ценю або пад парасонам. Купацца па 15−20 хвілін, пасля кожнага «заплыву» абнаўляць SPF-абарону.

как защититься от теплового и солнечного удара, как перенести жару ребенку
Пляж на правым беразе Нёмана ў цэнтры горада. Фота: Людміла Роўда

У Гродне ёсць чатыры абсталяваныя для купання пляжы, дзе дзяжураць работнікі Таварыства ратавання на водах (ТРВОД). Гэта Юбілейнае возера, Цэнтральны пляж каля Старога моста, пляж у Ласосна і пляж «Вусікі» ў Пышках.

Чытайце таксама: