Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life.life
19 сакавіка ў Гродне на вул. Курчатава забілі замежнага грамадзяніна. Яго спрабавалі затрымаць у ходзе аперацыі па «спыненні дзейнасці асоб, якія праніклі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з мэтай здзяйснення тэрарыстычнай акцыі», піша БелТА.
Ён нібыта аказаў узброены супраціў байцам спецпадраздзялення КДБ, група «А». Мужчына хацеў выкарыстаць аўтаматычную зброю і баявыя гранаты.
Цывільныя асобы і сілавікі не пацярпелі.
КДБ распачаў крымінальную справу. Праводзяць аператыўныя мерапрыемствы.
UPD 16.30. Раней паведамлялі, што ў Гродне па вул.Курчатава, 5 (другі пад’езд) адбываюцца затрыманні. Заўважаныя каля 10 супрацоўнікаў міліцыі і мікрааўтобус. Затрыманню папярэднічалі «выбухі або стрэлы», паведаміў Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…