У гэтым выпуску гісторык Андрэй Чарнякевіч распавядае пра малавядомы гродзенцам Радзівілаўскі палац у занёманскай частцы горада.

Гродзенскі палац Радзівілаў у Занёманні быў пабудаваны да 1752 па загадзе Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі, таму называўся яшчэ Казіміраўскім. Палац быў «мураваным на два паверхі, дахоўкай крыты», з афіцынай і кухоннай афіцынкай. У палацы былі вялікія вестыбюлі і залы, шматлікія пакоі, злучаныя ў трох- і чатырохпакаёвыя апартаменты, па чатыры на кожным паверсе.

Найбольш прасторнымі былі абедзеная зала, так званыя публічныя пакоі і вялікая зала з шасцю вокнамі, што выходзілі на Нёман. Некаторыя пакоі былі ўпрыгожаны роспісам.

Фасады ад дзядзінца і Нёмана ўпрыгожаны выявамі гербаў Радзівілаў і Вішнявецкіх, вайсковага рыштунку. Верагодны аўтар размалёвак інтэр'ераў і экстэр’ераў - Антоніа Франчэска Мелана. Тарцавыя фасады палаца былі ўвенчаны невялікімі вежамі. Дах мансардавы, з акруглымі вокнамі, накрыты дахоўкай. Пры палацы былі разбіты ніжні і верхні сады.

Палац разгромлены расійскімі войскамі ў канцы XVIII ст. У ХІХ ст. гэтая тэрыторыя была занята пад летнія вайсковыя лагеры. Некаторыя даследчыкі лічаць, што на ўзор занёманскага палацу Радзівілы збудавалі падобны палац у Дзятлаве.

Глядзіце іншыя экскурсіі:

Віртуальны шпацыр па Гродне: Крэйдавыя горы

Віртуальны шпацыр па Гродне: ля вытокаў Гараднічанкі

Віртуальны шпацыр па Гродне: Гараднічанка ў межах горада

Віртуальны шпацыр па Гродне: Гараднічанка і два яе абліччы

Віртуальны шпацыр па Гродне: Літоўскі ручай

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life