У Беларусі на 2 траўня зарэгістравана 15 828 (+911) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Вылечыліся і выпісаныя 3117 (+199) пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Памерлі 97 (+4) пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Гэта складае 8,2% ад колькасці праведзеных тэстаў. Усяго праведзена 195 тыс. 430 тэстаў.

Дзеці таксама хварэюць

Адзінаццаць дзяцей, якія заразіліся каранавірусам, у цяперашні час знаходзяцца ў цяжкім стане, за час эпідэміі два дзіцяці памерлі, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Расіі.

У Расіі — рэкорд

За суткі на 1 мая ў Расіі пацвердзілі 7 933 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у 85 рэгіёнах, у тым ліку выяўлена актыўна 3 534 (44,5%) без клінічных праяў хваробы.

У Расійскай Федэрацыі нарастаючым вынікам зарэгістравана 114 431 выпадак (+7,4%) каранавіруснай інфекцыі ў 85 рэгіёнах РФ, колькасць выпісаных пацыентаў вырасла да 13 220.

Што ў суседзяў?

З улікам колькасці насельніцтва краіны, у Беларусі і суседніх краінах сітуацыя на 2 мая выглядае так (па дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса):

  • Беларусь: 1 682 выпадкаў на мільён, памерлі 97 чалавека,
  • Расія: 845 выпадкаў на мільён, памерлі 1222 чалавек,
  • Украіна: 273 выпадкаў на мільён, памерлі 279 чалавекі,
  • Польшча: 342 выпадкаў на мільён, памерлі 651 чалавека,
  • Літва: 503 выпадак на мільён, памерлі 46 чалавек,
  • Латвія: 456 выпадкаў на мільён, памерлі 16 чалавек.

На 29 красавіка ў Гродзенскім раёне зарэгістраваныя 259 чалавек з пацверджаным COVID-19, звестак па вобласці не агучвалі.

Хроніка каранавіруса ў Гродне