Разам з гісторыкам Андрэем Чарнякевічам мы працягваем вывучаць левы бераг Нёмана. Гэтым разам мы шукалі месца, дзе некалі быў звярынец, а таксама зазірнулі ў гродзенскі порт і даведаліся, што там было раней.

«Сёння пра занёманскую частку, так званы фарштадт, мы мала ведаем. І гэта трошкі несправядліва. Гісторыя нашага горада суцэльна звязана з гэтай мясцінай яшчэ з сярэднявечча. У гэтым выпуску мы паглядзім стары гродзенскі звярынец і порт, распавядзем гісторыю і ўзгадаем пачатак гродзенскага заапарку, — кажа Андрэй Чарнякевіч.

Глядзіце іншыя экскурсіі:

Віртуальны шпацыр па Гродне: Крэйдавыя горы

Віртуальны шпацыр па Гродне: ля вытокаў Гараднічанкі

Віртуальны шпацыр па Гродне: Гараднічанка ў межах горада

Віртуальны шпацыр па Гродне: Гараднічанка і два яе абліччы

Віртуальны шпацыр па Гродне: Літоўскі ручай

Віртуальны шпацыр па Гродне: Занёманскі Радзівілаўскі палац