Разам з гісторыкам Андрэем Чарнякевічам мы шукалі вытокі ракі Гараднічанкі. Даведаліся, чаму яна так называецца, а таксам чаму гродзенцы пачалі называць яе «вонючка».

Гараднічанка пачынаецца ля былой вёскі Забалаць. Працякае яна праз гістарычны цэнтр Гродна. У раёне Швейцарскай даліны злучаецца з прытокам Юрысдыка. Упадае ў Нёман паміж Старым замкам і Каложскай царквой.

«Сённяшні наш шпацыр пачынаецца недалёка ад вёскі Забалаць, — распавядае Андрэй Чарнякевіч. — Гэтае месца вельмі дакладна перадае агульнае ўражанне: дзе бярэ пачатак Гараднічанка і яшчэ некалькі рэчак. Акрамя Гараднічанкі, вакол якой паўстаў наш горад, там пачынаееца Зарачанка і трошкі далей Гажанка, якая ўпадае ў Нёман у межах Гожы. Таму гэтае месца, крыніца адразу некалькіх вытокаў, але нас цікавіць менавіта Гараднічанка».

Глядзі таксама: Віртуальны шпацыр па Гродне: Крэйдавыя горы

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life

Рэпарцёр, фатограф, краязнаўца. Самы хуткі журналіст Гродна на ровары. Руслана і яго ровар ведаюць многія гараджане: ад чыноўнікаў да бамжоў. Падчас службы ў войску быў разведчыкам, а цяпер даказвае, што выведнік былым не бывае. Працуе ў Hrodna.life з 2013 года, калі сайт яшчэ працаваў пад брэндам «Твой стыль». У канцы 2018 выдаў кнігу «Горад адзін, успаміны розныя», дзе сабраў успаміны гродзенцаў пра 1930−40-я гады.