Улады Гродна пазбавілі памяшкання галерэю «Крыга». Цяпер гэтае месца будзе выкарыстоўвацца «дзеля вытворчых патрэбаў» ЖЭСу.

Летась у лістападзе ў галерэю «Крыга» ўварваліся міліцыянты разам з прадстаўнікамі адміністрацыі. Яны паведамілі пра скасаванне дамовы арэнды. Фармальнай прычынаю разрыву дамовы стала вакно ў адным з пакояў, якое ўладальнік галерэі Юрась Мацко некалькі гадоў таму замураваў. Улады палічылі гэта самавольнай перапланіроўкай.

[irp posts="40 247″ name="Уласнік «Крыгі»: «З судовай пастановы не вынікала скасаванне перапланіроўкі""]

Юрась Мацко лічыць такі крок неабгрунтаваным і незаконным. Пра разарванне дамовы яго не папярэдзілі, хоць самі прадстаўнікі гарадскіх службаў сказалі, што высылалі заказны ліст. Квіток аб высылцы ўладальніку галерэі ніхто не паказаў.

Адказ з Упраўлення жыллёвага рамонтна-эксплуатацыйнага прадпрыемства на заяву аб працягу арэнды памяшкання спадар Юрась атрымаў толькі некалькі дзён назад, пасля больш за паўгода маўчання гарадскіх уладаў. У лісце пазначаецца, што памяшканне не можа быць выдзеленае ў арэнду ў сувязі з яго выкарыстаннем ЖЭС№ 5 УЖРЭП Ленінскага раёну для вытворчых патрэбаў.

У Гродне зачынілі галерэю, каб складзіраваць венікі?
Былое памяшканне галерэі «Крыга»
«Калі была гэтая валтузня ў лістападзе, я напісаў ім заяву, каб яшчэ раз дамовіцца з арэндай. Заяву яны нібыта дагэтуль разглядалі. І вось прыдумалі, што нежылое памяшканне выкарыстоўваецца ЖЭСам № 5. Яны нічога там не рабілі паўгода, нічога не адказвалі. Для вытворчых патрэб… Венікі яны там будуць складваць ці рыдлёўкі? Крыўдна страшна. За пяць гадоў арэнды я ў гэтае памяшканне ўклаў вялікія грошы, зрабіў рамонт, каналізацыю, ацяпленне, батарэі павесіў, вокны ўставіў», — кажа ўладальнік галерэі «Крыга» Юрась Мацко.

З галерэяй «Крыга» звязаная цэлая дэкада культурніцкага жыцця Гродна, дзе акрамя выставаў адбываліся прэзентацыі кніг, а таксама сустрэчы з культурнымі і грамадскімі дзеячамі Беларусі. Апошнія гады галерэя «Крыга» дзейнічала разам з Цэнтрам гарадскога жыцця, які таксама актыўна займаецца прасоўваннем беларускай культуры.


Во время повреждения кабеля или была нарушена электроизоляция, то необходимо срочно устранить данные проблемы. Для этого используется термоусадочная трубка с клеевым слоем. На сайте https://termousadka.com.ua/t…kleevy-m-sloem.html представлен каталог данной продукции.