У Гродне запланавалі капітальны рамонт жылога дома па вул. Маладзёжнай, 9. Гэта камяніца XIX стагоддзя. Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка шукае выканаўцу, які за 1 327 рублёў зробіць дэталёвае абследаванне дома.
Абследаванне павінны скончыць да 2 чэрвеня. Што ў планах зрабіць?
- усталяваць асноўныя дэфекты сцен на ўзроўні першага паверха,
- дэфекты ўнутраных цагляных сцен (перагародкі ў вобласці першага паверха),
- міжпавярховае перакрыцце ў вобласці першага паверха,
- фатаграфаванне і складанне па выніках агляду і вымярэнняў элементаў ведамасцяў дэфектаў у выглядзе табліц са спасылкамі на фотаілюстрацыі,
- заключэнне аб магчымасці правядзення рамонтна-аднаўленчых работ для далейшай эксплуатацыі,
- распрацоўка высноў і рэкамендацый па рамонтна-аднаўленчым работам.
Будынак пабудаваны ў 1887 годзе. У ім два паверхі. Агульная плошча забудовы — 66 кв. м, аб’ём будынка — 451 кв.м, агульная плошча кватэр — 99 кв. м. Калі быў апошні капітальны рамонт, невядома. Будынак цяпер эксплуатуецца. Там тры кватэры. У доме няма падвала, але ёсць гарышча.
Па аб’екце ў снежні 2022 года выканалі абследавацельскія працы. Гэта каштавала гарадскому бюджэту 2 791 рублёў. Тады спрабавалі вызначыць тэхнічны стан канструкцый будынка, каб зразумець, ці прыдатны ён да далейшай эксплуатацыі. Распрацавалі план ліквідацыю знойдзеных дэфектаў. Абследаванне зрабіла «Будаўнічае прадпрыемства «ЗУБР».