Крама бытавой тэхнікі і электронікі «ТЕХНО Плюс» адкрылася па вул.Перамогі, 47 (супермаркет «Еўраопт») у суботу 2 чэрвеня. Гэта ўжо 26-ы аб’ект сеткі ў краіне.

Пакуль вы адпачывалі на фестывалі, у Гродне адкрылі краму «ТЕХНО Плюс»

Плошча гандлёвай залы новага магазіна — больш за 800 кв.м., агульная плошча — каля 1200 кв.м. У краме прадстаўлена больш за 3000 тавараў: буйная бытавая тэхніка (халадзільнікі, пральныя машыны, убудаваная тэхніка і г.д), тэлевізары, дробная тэхніка — усе электрапрыборы, якія могуць спатрэбіцца ў доме, кліматычная тэхніка, а таксама спадарожныя тавары: ад чысцячых і мыйных сродкаў да лямпачак, батарэек, посуду і сувеніраў. У краме працуе больш за 20 прадаўцоў.

Пакуль вы адпачывалі на фестывалі, у Гродне адкрылі краму «ТЕХНО Плюс»

Сярод першых пакупнікоў разыгралі тэлевізар і яшчэ 500 каштоўных прызоў. З нагоды адкрыцця цэны на некаторыя тавары будуць зніжаны да 10 чэрвеня.

Крамы «ТЕХНО Плюс» уваходзяць у агульную сістэму лаяльнасці з крамамі «Еўраопт». Там дзейнічае зніжка па карце «Е-Плюс» і ўсе пакупкі ўлічваюцца ў агульнай сістэме назапашванняў.


Рэжым працы крамы «ТЕХНО Плюс» у Гродне па вул. Перамогі, 47: з 10.00 да 21.00 без выхадных.