Дадаць навіну
Панядзелак, 24 верасня 2018, 22:32

Анёлы, якіх выбралі гродзенцы. Вызначыліся пераможцы конкурса сэлфі

Пераможцаў конкурса сэлфі вызначылі карыстальнікі сацсетак, прагаласаваўшы за анёлаў лайкамі. 28 мая аўтаркі лепшых сэлфі з анёламі атрымалі свае падарункі. Конкурс на лепшае сэлфі з анёламі праводзіла рэдакцыя Hrodna. life разам з кампаніяй Imago. by у межах краўдфандынгу праета «Анёлы над горадам».

27 мая збор сродкаў паспяхова завяршыўся. На выданне рэпрынта 450-гадовай гравюры Адэльгаўзера-Цюндта сабралі 150% ад мінімальна патрэбнай сумы.

Чытайце яшчэ:  Шукаем анёлаў у Гродне: першых 10 ўжо ёсць. Далучайцеся!

Першыя анёлы вярнуліся ў Гродна

«Мы задумалі гэты конкурс, каб зрабіць гісторыю нашага горада блізкай і прывабнай для вялікай колькасці людзей, а не толькі навукоўцаў», — кажа гісторык Алесь Перагудаў. Аказалася, што лёс гродзенскіх анёлаў не пакінуў людзей абыякавымі. На яго ахвяравалі сродкі людзі з усёй Беларусі і нават беларусы замежжа. Тое, што гродзенцы рабілі сэлфі з анёламі, таксама вельмі парадавала. Дзякуючы ім першыя анёлы ўжо вярнуліся ў наш горад у якасці прызоў для пераможцаў конкурсу".


Мінчукі і гродзенец адновяць гравюру 1568 года і падораць музею


Две гравюры для сям'і Трафімовіч

Дзве пераможцы конкурсу аказаліся сёстрамі. Гэта — Ксенія і Наста Трафімовіч.

«Я зрабіла сэлфі на ночы музеяў у Музеі гісторыі рэлігіі. Там проста нос да носу сутыкнулася з анёламі і адразу ўзгадала пра абвешчаны конкурс. Знайшла залу, дзе анёлаў было найбольш, і зрабіла здымак».

View this post on Instagram

Вчера #ночьвмузее провёл Музей истории религии. Кратко: круто и хочется ещё! Погода а-ля-всемирный-потоп даже добавила духа единства 😁 Просто эпик как мы пытались чуть ли не вплавь выбраться из синагоги… и дружно нарушали ПДД (только никому не говорите 😂). Очень в тему были настолки от Портала! ••• Раз уж волею судьбы оказалась в Музее истории религии, то просто не смогла пропустить проект #анёлынадгорадам @hrodna.life 👋 Где ж ещё можно найти ангелов в бОльшей концентрации на метр квадратный, чем здесь? 😁 Совсем скоро мы увидим широкоформатную копию самой старой гравюры с изображением Гродно! #ухнасмотрюсь 😅 ••• Спектакль "Вий" в Театре кукол — тут можно без лишних слов. Мистика, юмор, всё слаженно и… Хорошо! Даже фейерверк нам замутили. Спасибо всем тем, кто работал, пока мы отдыхали. Оно того стоило! ••• P. S. А ещё мне совершенно необходимо освоить искусство создания масок, чтобы сделать к Диа де лос Муэртос вариацию со второго фото. P. P. S. И уехать в Мексику. #hrodnalife #гродно #довольнаяКсю

A post shared by Ещё один фотограф в Гродно (@dumpstone) on

Са словаў Ксеніі, яна і раней неаднаразова была ў музеі. Там праходзілі некаторыя з універсітэцкіх заняткаў. «Наіўна думала, што ведаю пра яго ўсё. Аказалася — бачыла толькі адну залу». Пад уражаннем ад экспазіцыі яна загітавала на паход у музей усю сям’ю.

«Табе патрэбна сэлфі з анёлам!»

«Мяне на здымак натхніла сястра. Вярнуўшыся з музея, Ксюша наўпрост прышла да мяне са словамі: «Табе патрэбна сэлфі з анёлам! Я нават не адразу зразумела, пра што ідзе гаворка, — расказвае Наста Трафімовіч. — Літаральна на наступны дзень мы ўсёй сям’ёй паехалі рабіць здымкі».

“Мне вельмі спадабаўся гэты конкурс. Раней я нават не задумвалася, што магу нешта зрабіць для захавання гісторыі горада. Мяне ўразіла, што ёсць людзі, каторыя проста гараць гэтым, гатовыя працаваць дзеля ідэі. Менавіта гэта мяне натхніла - захацелася іх падтрымаць”, – тлумачыць Ксенія.

«Анёл з рыдлёўкай» ад Эміліі Комар

«Для мяне конкурс стаў добрай нагодай пашукаць анёлаў па горадзе. Было цікава паглядзець падборку здымкаў з анонса конкурса і потым падчас шпацыру знаходзіць анёлаў. На здымку — наша дачка Каміла з любімай цацачнай рыдлёўкай на фоне пано з анёламі. Хто там мае больш „анёльскі выгляд“ — вызначыць цяжка», — расказвае Эмілія.

Дарэчы, Эмілія падтрымала і краўдфандынгавую кампанію па вяртанні анёлаў у горад. «Гэта быў першы раз, калі я ахвяравага грошы на праект. Для гэтага давялося разабрацца з інтэрнэт-банкінгам, бо раней ніколі імі не карысталася, рукі не даходзілі. А тут было жаданне далучыцца — і гэта дапамагло. Я шмат чаго выігрывала, але нішто так не радавала, як гэты падарунак».

Да слова, гэта таксама сямейнае фота — здымак рабіў муж Эміліі. Як бачым, анёлы ў Гродне спрыяюць дружным сем’ям.


Рэдакцыя Hrodna. life і кампанія Imago. by дзякуюць усіх, хто падтрымаў праект фінансава і сваімі здымкамі. Нагадаем, што ўсе удзельнікі конкурса таксама атрымаюць прызы — стылёвыя налепкі і магніты. Забраць іх можна ў краме «Цудоўня».

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: