Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 17:32

Шукаем анёлаў у Гродне: першых 10 ўжо ёсць. Далучайцеся!

Мэта конкурса сэлфі – падтрымаць вяртанне ў горад яго самых старажытных анёлаў. Тых самых, што трымаюць каралеўскі герб на першай праўдзівай выяве Гродна — гравюры Ё. Адэльгаўзера і М. Цюнта. Ладзяць акцыю праект «Анёлы над горадам» і партал Hrodna. life. Стаць яе ўдзельнікам проста – трэба зрабіць сэлфі з любым анёлам. За гэта атрымаеце  дызайнерскую налепку і стылёвы магніт. Конкурс доўжыцца да 24 мая. Таго, чыё анёльскае сэлфі назбірае найбольш падабаек, чакае адмысловы падарунак!

Шукаем анёлаў у Гродне: першых 10 ўжо ёсць. Далучайцеся!

Сустрэць у Гродне анёла не складана. Іх выявы ў горадзе — даніна еўрапейскай традыцыі, а наш горад па праву лічаць адным з самых еўрапейскіх гарадоў Беларусі.

Анёлы ў Гродне месцяцца на сценах, вежах і брамах горада, яны хаваюцца паміж старонкамі кніг ці ўпрыгожваюць палічкі кватэр. Іх шмат, але анёлаў многа не бывае!

Шукаем анёлаў у Гродне: першых 10 ўжо ёсць. Далучайцеся!

Тое, што хутка ў горад вернуцца і анёлы з гравюры Ё. Адэльгаўзера і М. Цюнта — наша агульнае дасягненне. То прывітайма анёлаў сваімі гасціннымі сэлфі!

Чытайце яшчэ:  Рэдкая гравюра Гродна будзе і ў Беларусі. Грошы на праект сабралі за 13 дзён


Каб узяць удзел у акцыі «Сэлфі з анёлам» проста дадайце свой здымак з анёлам на ўласную старонку ў сацыяльных сетках і пазначце яго хэштэгам #анёлынадгорадам і #hrodnalife. Анёлам на здымку можа быць скульптура, малюнак, цацка — на ваш выбар

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: