У некаторых абласцях Беларусі, у тым ліку Гродзенскай, вырастуць тарыфы на гарадскі грамадскі транспарт. У Гродзенскай вобласці з 27 лістапада талончыкі падаражэюць на 10 капеек.
Цяпер кошт праезду ў грамадскім транспарце складзе 1,15 руб. і 1,20 руб. пры куплі ў кіроўцы.
Праязны на месяц на аўтобус і тралейбус будзе каштаваць 69,7 руб. На адзін від транспарту – 51,75 руб.
Апошняе падаражэнне праезду ў грамадскім транспарце было ў сакавіку 2026 – кошт праезду устанавілі ў 1,15 руб.
Да павышэння коштаў праезд у грамадскім транспарце Гродна каштаваў 90 капеек. Папярэдняе падаражэнне было ў красавіку 2022 – тады кошт паднялі на 10 кап: з 80 да 90 капеек.
Чытайце таксама: У Гродне тэстуюць аплату карткай у грамадскім транспарце — пакуль ёсць праблемы



