Следчы камітэт (СК) расследуе крымінальную справу ў дачыненні да 41-гадовага гродзенца. На працягу чатырох гадоў мужчына прапанаваў дапамогу ў атрыманні віз, пашпартоў і адмене забароны на ўезд у Расію. Атрымліваючы абавязковую перадаплату ад “кліентаў”, пераставаў выходзіць на сувязь.
Мужчына з 2022 года па кастрычнік 2026 года пазіцыянаваў сябе як пасярэдніка, здольнага аператыўна ануляваць дзейныя абмежаванні і забароны на ўезд у Расію, аказаць комплекснае юрыдычнае і лагістычнае суправаджэнне пры рэлакацыі, паскорана вырабіць пашпарты і аформіць пакет віз у дзяржавы Еўрасаюза.
Мужчына маніторыў тэматычныя супольнасці і чаты ў Telegram, знаходзіў аб’явы карыстальнікаў і размаўляў з імі. Гродзенец аперыраваў юрыдычнай тэрміналогіяй, спасылаўся на «правераныя каналы» і пераконваў у эксклюзіўнасці сваіх паслуг.
Абавязковай умовай пачатку працы была перадаплата – нібыта на пакрыццё спадарожных выдаткаў і афіцыйных пошлін. Пасля пераводу грошай ён блакіраваў абанентаў, выдаляў перапіску і пераставаў выходзіць на сувязь. Так ён зарабіў як мінімум 10 тысяч рублёў – па тых эпізодах, што ўдалося ўстанавіць.
Крымінальную схему выявілі дзякуючы аналізу раней узбуджаных крымінальных спраў па фактах бескантактавых крадзяжоў грошай. Цяпер Гродзенскі міжраённы аддзел СК будзе займацца справай 41-гадовага гродзенца. Узбудзілі крымінальную справу па ч.1, 2 ст.209 (махлярства, учыненае паўторна). Мужчына знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Яго носьбіты і рахункі вывучаць, а маёмасць арыштуюць – ён будзе абавязаць кампенсаваць урон пацярпелым.
Следчыя заклікаюць людзей, якія пацярпелі ад падману па падобнай схеме, звяртацца ў міжраённы аддзел СК.
Чытайце таксама: Беларуска праз дзвярное вочка запісала здраду. Яе чакала крымінальная справа


