Архітэктар Аляксандр Невар з дапамогай камп’ютарнай графiкi аднавіў чарговы страчаны храм у Гродне – кляштар дамініканцаў. Ён выбраў від будынка на перыяд другой паловы 18 ст. Праектам рэканструкцыі Аляксандр падзяліўся 12 студзеня на старонцы ў фэйсбуку.

Сёння ад былого кляштара захаваліся карпусы на Савецкай, 6, а касцёл быў знесены ў канцы 19 ст.. Яго выгляд для гродзенцаў доўгія гады заставаўся загадкай, але з дапамогай графічнай рэканструкцыі, старых праектаў і чарцяжоў Аляксандр паспрабаваў паказаць страчаны храм.

Праект Дамініканскага кляштара паўстаў дзякуючы дапамозе гродзенскага краязнаўцы Яўгена Аснарэўскага. На harodnia.com можна пачытаць больш пра дамініканскі кляштар.

Аляксандр Невар робіць віртуальную рэканструкцыю страчаных будынкаў па ўсёй Беларусi i нават за яе сучаснымi межамi. У Гродна ён так аднаўляў Фару Вітаўта  і кляштар бернардынак на месцы драмтэатраПа Гродзенскай вобласцi з апошнiх – касцёлы ў Котчыне (ля Дзярэчына) i Новадзявяткавiчах.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Рэпарцёр, фатограф, краязнаўца. Самы хуткі журналіст Гродна на ровары. Руслана і яго ровар ведаюць многія гараджане: ад чыноўнікаў да бамжоў. Падчас службы ў войску быў разведчыкам, а цяпер даказвае, што выведнік былым не бывае. Працуе ў Hrodna.life з 2013 года, калі сайт яшчэ працаваў пад брэндам “Твой стыль”. У канцы 2018 выдаў кнігу “Горад адзін, успаміны розныя”, дзе сабраў успаміны гродзенцаў пра 1930-40-я гады.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: