беларускія ўпрыгожанні belaruskicry

Беларускі журналіст Уладзімір Садоўскі падзяліўся на сваёй старонцы ў Facebook каляровымі фатаграфіямі Гродна 1980-х гадоў. Здымкі Гродна ён знайшоў у архіве сям'і Сакіркаў.

«На сайце памяці Віктара Сакіркі былі дыяфільмы. Я ўзяў адтуль асобныя кадры, у тым ліку з відамі Гродна. Я паглядзеў, што мінчане гэтыя здымкі ведалі яшчэ ў 2016 годзе і посцілі ў групах пра Мінск ужо тады», — распавёў Hrodna.life Уладзімір Садоўскі.

Хто такі Віктар Сакірка?


Віктар Сакірка (1939−2018) быў удзельнікам праваабарончага руху ў СССР. У 1980 годзе быў асуджаны за ўдзел у самвыдатаўскіх праектах на тры гады пазбаўлення волі ўмоўна. Апублікаваў кнігу «Сума галасоў прысяжных у пошуку граняў эканамічнай свабоды» (2000 г.). Кадры Гродна 1980-х гадоў паходзяць, мабыць, з яго аматарскай здымкі.