У лютым у доме купца Мураўёва з’явіліся рабочыя – пачалася падрыхтоўка да рэканструкцыі. Hrodna.life удалося патрапіць туды і ўбачыць, як ён выглядае пасля доўгіх гадоў прастою.

Дом купца Мураўёва закінуты больш за 25 гадоў з кароткімі перапынкамі на няўдалыя спробы рэстаўрацыі. Калісьці старадаўні будынак упрыгожвалі шыкоўныя кафляныя печы, ляпніна на столі і фрэскі на сценах. Сёння ад усёй гэтай прыгажосці застаўся толькі фасад.


Чытай падрабязней: Дом купца Мураўёва: рамонт даўжынёю ў 20 гадоў

Перад рэканструкцыяй: як выглядае ўсярэдзіне дом купца Мураўёва
Фасад дома купца Мураўёва

У канцы 2019 года стала вядома, што дом купіў бізнесмэн Станіслаў Сямашка. Цяпер распрацоўваецца праект рэканструкцыі.

Вось як выглядае дом Мураўёва знутры зараз:

Падвал можа быць нават з XVII стагоддзя

Маштабы падзямелляў пад домам Мураўёва ўражваюць. Яны падобныя да двух’ярусных падвалаў «баторыеўкі», дзе сёння знаходзіцца корпус Медыцынскага ўніверсітэта. Па здагадках краязнаўцаў, падвалы могуць быць вялікія і нават выходзіць за тэрыторыю будынка.

Лічыцца, што дом купца Мураўёва быў пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя ў стылі мадэрн,
але гісторык Мечыслаў Супрон лічыць, што частка будынка можна адносіць да больш ранняга перыяду. Мечыслаў адшукаў у Гродзенскім архіве інфармацыю, што дом быў пабудаваны на фрагментах будынка XVII стагоддзя і частка скляпоў будынка можна аднесці менавіта да гэтага перыяду. Пра гэта сведчыць муроўка сцен у склепе i выкарыстаныя ў ёй шматлікія валуны.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life

Задай пытанне, дашлі заўвагу або прапануй тэму

Рэпарцёр, фатограф, краязнаўца. Самы хуткі журналіст Гродна на ровары. Руслана і яго ровар ведаюць многія гараджане: ад чыноўнікаў да бамжоў. Падчас службы ў войску быў разведчыкам, а цяпер даказвае, што выведнік былым не бывае. Працуе ў Hrodna.life з 2013 года, калі сайт яшчэ працаваў пад брэндам “Твой стыль”. У канцы 2018 выдаў кнігу “Горад адзін, успаміны розныя”, дзе сабраў успаміны гродзенцаў пра 1930-40-я гады.