Кававы фестываль у Гродне пройдзе з 2 па 15 лістапада – удзельнічаць у ім будзе сем устаноў. Кожная кавярня прапануе наведвальнікам аўтарскія сэты: напоі на аснове кавы і дэсерты. Кошт сэтаў ва ўсіх кавярнях фіксаваны – 14 руб.
Хто ўдзельнічае і што прапануюць?
Кавярня «Джезва» (вул. Савецкая, 5)
У кавярні пададуць цытрусавы кекс з ванільным крэмам, апельсінавым соусам і крамблам, а таксама латэ з белым шакаладам.
Бліновая «Джезва» (вул. Савецкая, 5).
Тут госці змогуць паспрабаваць бліны торт з пранымі яблыкамі і італьянскай мярэнгай. У якасці напою – фісташкавы латэ.
Кавярня «Дели» (вул. Ажэшкі, 33).
У кавярні прапануюць мятны мока з горкім шакаладам, на дэсерт – малінавы шу: заварное пірожнае з крэмам з крэм-чыза і малінавага канфі.
Кавярня «Тэмпл» (вул. Маставая, 31).
Пададуць гарбузовы дэсерт з шакаладным корпусам і кексам, а таксама аблепіхава-цытрусавы латэ з шапачкай з карыцы.
Кавярня «АВКавярня» (вул. Савецкая, 14).
Наведвальнікам прапануюць фільтр-каву з грушавым пюрэ і карыцай. На дэсерт – тонкае пясочнае цеста з рыкотай і цытрыновай цэдрай.
Кавярня «Доппио» (вул. Замкавая, 12а).
Установа будзе частаваць чызкейкам-мядовікам з трускаўкай, а таксама бананава-карамельным капучынам.
Кавярня «Элькофе» (вул. Дамініканская, 3).
У кавярні падрыхтавалі сэт з торта з крэмам з чорнай парэчкай і чарнічным амерыкана з узбітымі сліўкамі.
Чытайце таксама: У Гродне адкрылася кавярня “Кирпич и Зерно”










